Інжынер з душой артыста

У Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце паспяхова спасцігае азы прафесіі інжынера наш зямляк Дзмітрый Петрашэвіч. Зараз ён студэнт чацвёртага курса, таму, безумоўна, вучоба, як ужо і практыка, займае амаль увесь час. Аднак, юнак і ў такім напружаным жыццёвым рытме знаходзіць час, каб наведаць родную вёску Востраў, дзе не толькі засталіся родныя, але і пачалося і далей развіваецца яго захапленне. З 9 класа Дзмітрый – актыўны ўдзельнік мастацкай самадзейнасці. Ні адна пастаноўка драматычнага гуртка не абыходзілася без яго ўдзелу, як і пазней выступленні народнага тэатра “Вастраўчане”. Да таго ж добрая дыкцыя, пачуццё гумару сталі візітоўкай Петрашэвіча і ў якасці вядучага канцэртаў, забаўляльных мерапрыемстваў, тэматычных праграм. Таленавіты юнак прымаў удзел у фестывалях “Спораўскія жарты”, “Тэатральнае Палессе”. А сёлета паспрабаваў сябе ў якасці вядучага раённага фестывалю фальклорнай песні “З крыніц спрадвечных”.
Валянціна ГОЎША, дырэктар Востраўскага СДК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *