Адпачынак без бяды

У купальны сезон мінулага года на вадаёмах вобласці патанулі 62 жыхары Брэстчыны, з іх 40 – пры купанні, 15 – пры падзенні ў ваду, 7 – пры рыбнай лоўлі. Большасць загінуўшых знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення. Няшчасныя выпадкі адбыліся ў асноўным у месцах, не прызначаных для купання з-за непрыстасаванасці і небяспекі для адпачынку ля вады. У той жа час, у месцах масавага адпачынку на вадаёмах, дзе дзяжураць работнікі вадалазна-выратавальнай службы, у мінулым годзе выратаваны 65 чалавек.

Напярэдадні купальнага сезона абласны савет Асвод звяртаецца з просьбай быць уважлівымі і асцярожнымі падчас адпачынку ля вады, строга выконваць меры бяспекі пры купанні. Адпачываць і купацца можна на гарадскіх пляжах і іншых адведзеных для гэтага месцах, дзе створаны адпаведныя ўмовы.

Ад выканання мер перасцярогі падчас рыбалкі залежыць жыццё. Лодка павінна быць укамплектавана выратавальным кругам, а кожнаму рыбаку неабходна мець выратавальную камізэльку і не ўжываць спіртное.

У купальны сезон 2014 года на вадаёмах вобласці абарвалася жыццё сямі непаўналетніх. У перыяд школьных канікулаў бацькам неабходна ведаць, дзе і як адпачываюць іх дзеці, расказваць ім пра неабходнасць строгага захавання асцярожнасці падчас адпачынку ля вады і ў час купання. Нельга пакідаць дзяцей каля вады без нагляду дарослых. Неабходна выключыць свабодны доступ малалетніх да вадаёмаў на падвор’ях, калодзежаў, ванны.

Толькі сумеснымі намаганнямі можна зрабіць летні адпачынак на вадаёмах бяспечным.

Рамуальд САДОЎСКІ,

старшыня Брэсцкага абласнога савета Асвод.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “Адпачынак без бяды

  • 20/05/2015 в 06:27
    Permalink

    Почему-то вспоминают наши люди о безопасности только тогда, когда случается беда. С первых неуверенных шагов ребёнка надо воспитывать выполнять правила безопасности

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *