А ў вас прыгожа? У Ляхавіцкім раёне аб’яўлены конкурс на лепшае ветэранскае падвор’е

Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва штогод праводзіць конкурс на лепшае ветэранскае падвор’е. І сёлета да ўдзелу ў ім мы запрашаем усіх землякоў шаноўнага ўзросту, якія пражываюць у прыватных сядзібах.

У вас добраўпарадкаваная дваровая тэрыторыя, арыгінальныя клумбы, дагледжаны сад? Падзяліцеся прыгажосцю са сваімі землякамі! Спецыялісты ТЦСАН прыедуць да вас, каб зафіксаваць усё гэта на фотаздымках.

Тым, хто раней не ўдзельнічаў у конкурсе, але мае такое жаданне, неабходна з 1 па 30 чэрвеня звярнуцца па тэлефонах 2-15-42 ці 2-40-17.

Вынікі конкурсу будуць падведзены на раённым мерапрыемстве, прысвечаным Дню пажылых людзей.

Галіна ПІШЧ,

дырэктар Ляхавіцкага ТЦСАН.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *