Пасля навальніцы ў Ляхавіцкім раёне

Прагноз сіноптыкаў спраўдзіўся – спякотны дзень 20 мая прынёс вечарам моцныя навальніцы. Непагадзь дадала работы выратавальнікам і іншым аварыйным службам.

Ноччу ў цэнтр аператыўнага кіравання РАНС паступіла паведамленне, што ў аграгарадку Нача ад разраду маланкі загарэўся дом. Дзякуючы хуткім і правільным дзеянням саміх жыльцоў і своечасоваму прыбыццю пажарных удалося пазбегнуць распаўсюджвання полымя, тым самым захаваць дом і маёмасць.

Нашкодзіла навальніца і ў райцэнтры – часткова затоп-лены падвалы і пад’езды аднаго са шматпавярховікаў па вуліцы Будаўнікоў. Гэтыя наступствы ліквідаваў камунгас.

Ва ўзмоцненым рэжыме працавала і аператыўна-выязная брыгада раёна электрасетак. З вечара 20 мая паступалі сігналы аб адключэнні падстанцый у Жарабковічах, Мінічах, Свяціцы, Востраве. Часткова адключалася святло ў Вялікай Лотве, Смаленіках, Флер’янове, Зубелевічах, Жарабковічах. Падача электрычнасці адноўлена.

Выратавальнікі нагадваюць пра неабходнасць захоўваць правілы бяспекі пры навальніцах.

Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *