Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны

А тысяча … фальшывая

Невядома, на што разлічваў ляхавічанін, які прынёс у цэнтр банкаўскіх паслуг для абмену купюру наміналам 1000 расійскіх рублёў. Банкнот аказаўся падробкай, надрукаванай на звычайным каляровым прынтары. Раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па частцы 1 артыкула 221 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Давядзецца адказваць перад законам і пакуль неўстаноўленаму злодзею, які ноччу з тэрыторыі аўтазаправачнай станцыі ў вёсцы Ганчары ўкраў 300 літраў дызельнага паліва.
Адшукваецца і зламыснік, які сарваў замок у гаражы на адным з падвор’яў у Свісткоўшчыне і вынес адтуль сячкарню і іншую маёмасць. Узбуджана крымінальная справа.
З пачатку мая ў райаддзел міліцыі дастаўлена 9 сямейных скандалістаў, 8 грамадзян, якія ўчынілі дробныя хуліганствы, больш за 60 аматараў алкаголю, якія знаходзіліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым стане (4 з іх – жанчыны). Затрыманы 3 вадзіцелі, якія селі за руль п’янымі.
Са зводкамі РАУС знаёмілася
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *