Знак міласэрнасці

Штогод у маі Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа праводзіць рэспубліканскі месячнік, прымеркаваны да Сусветнага дня Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. Сёлета яго дэвіз – “Знак міласэрнасці і гуманнасці”. У нашым раёне ў гэты час праходзяць даб-рачынныя акцыі, у тым ліку – “Абаронім сям’ю”, якая праводзіцца сумесна з райаддзелам па надзвычайных сітуацыях. Падчас яе ў дамах і кватэрах 10 мнагадзетных сем’яў будуць устаноўлены пажарныя апавяшчальнікі. Яшчэ адна акцыя прадугледжвае ўручэнне 20 мнага-дзетным сем’ям харчовых набораў.
Чырвоны Крыж не першы год падтрымлівае валанцёрскія ініцыятывы ў аддаленых рэгіёнах Беларусі. У пералік праектаў, што атрымалі фінансаванне дабрачыннага таварыства, трапіў і наш – “Свет вачамі дзяцей”. Гэты праект будзе ажыццяўляць валанцёрская група “Энтузіясты” раённай арганізацыі БТЧК (у яе ўваходзяць наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН) і старэйшыя выхаванцы цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Для іх ужо быў арганізаваны трэнінг “Базавы курс валанцёра”.
Праект “Свет вачамі дзяцей” прадугледжвае экскурсіі, сустрэчы ў клубе “Вясёлка надзеі”, арт-тэрапеўтычныя заняткі па маляванні, майстар-клас “Падарунак сябру” па вырабе сувеніраў для выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Чырвоны Крыж выдзеліў на рэалізацыю праекта  9 мільёнаў рублёў.
Жанна ЛЕШЫК,
старшыня раённай арганізацыі Беларускага
таварыства Чырвонага Крыжа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *