Жыць здорава

У Беларусі з 19 па 23 мая праходзіць прафілактычная акцыя «Стоп-спайс!».

Падчас яе, акрамя тэматычных выступленняў перад моладдзю аб прававых і медыцынскіх выніках ужывання наркотыкаў, запланаваны навучальныя трэнінгі для педагогаў па тактыцы выяўлення падлеткаў-наркаманаў.

Бацькам будзе растлумачана магчымасць абмежавання доступу дзяцей да пэўных сайтаў шляхам пісьмовага звароту да інтэрнэт-правайдараў. Адбудуцца спартыўныя і культурныя мерапрыемствы па прафілактыцы наркаманіі, фарміраванні здаровага ладу жыцця, прывіцці духоўных і маральных каштоўнасцей.

Асаблівую ўвагу органы ўнутраных спраў удзеляць праверцы месцаў масавай канцэнтрацыі моладзі: інтэрнатаў, дыскатэк, клубаў, вакзалаў, паяздоў.

БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *