Мелодыя школьнага званка

Дарагія вучні, паважаныя настаўнікі і бацькі!

30 мая ва ўсіх школах раёна – апошні званок. Для большасці школьнікаў ён стаў сімвалам заканчэння чарговага вучэбнага года і пераходу на новую, больш высокую прыступку ведаў. А для выпускнікоў ён азнаменаваў пачатак самастойнага дарослага жыцця з хваляваннямі і трывогамі, радасцямі і поспехамі.
Дарагія выпускнікі! Вы прайшлі сур’ёзны адрэзак жыццёвага шляху. Перад вамі дарога да новых вяршынь. Поспех кожнага з вас залежыць ад ініцыятыўнасці, упэўненасці ў сваіх сілах, жадання ісці наперад. Ніколі не страчвайце імкненне мяняцца і не спыняйцеся на дасягнутым.
У гэты дзень словы шчырай удзячнасці адрасуем настаўнікам. Іменна ад вас, паважаныя педагогі, залежыць многае ў фарміраванні асобы дзіцяці, яго імкненняў і поглядаў. Шчыра дзякуем вам за працу і высокае служэнне абранай справе.
Удачы выпускнікам, іх бацькам і педагогам!
А для малодшых рабят няхай лета стане цудоўнай парой адпачынку, радасці і весялосці. Здароўя, настойлівасці ў дасягненні намечаных мэтаў – усім!

Раённы выканаўчы камітэт.                    Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *