Сардэчнае запрашэнне на «Вясёлку дзяцінства» ў Ляхавічы

31 мая на пл. Леніна ў г. Ляхавічы адбудзецца раённае свята дзіцячай творчасці «Вясёлка дзяцінства». Пачатак у 12.00.
У праграме: канцэрт мастацкай самадзейнасці, выстава карцін удзельнікаў заслужанага аматарскага калектыву Беларусі дзіцяча-юнацкай студыі выяўленчага мастацтва «Апалон» Ляхавіцкага ГДК, пракат электрамабіляў, работа атракцыёнаў, гандлёвых радоў, дзіцячая гульнёвая праграма ў гарадскім парку культуры і адпачынку
(вул. Дзесюкевіча). Пачатак у 15.00.
У рамках свята адбудуцца акцыі раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа «За бяспеку разам!», РАНС – «Не пакідайце дзяцей адных!».
Аргкамітэт.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *