Дзікунства. Серыя чарговая

Тут пабывалі вандалы.

Вырваны з карэннямі і ўкрадзены шэсць сямігадовых туй (сёмую зламалі) на гэты раз з тэрыторыі Ляхавіцкага касцёла. Тут, па вуліцы Савецкай, заўсёды рукастваральныя парадак і прыгажосць. Вернікі з любоўю клапоцяцца пра свой храм. Але старанні многіх людзей іх лепшыя пачуцці перакрэслены чыёйсьці нахабнасцю і прагай да нажывы.

Сюжэт, на жаль, не новы. Дзікунства. Серыя чарговая – туі ўжо кралі з бульвара ля гарадской бібліятэкі.

Вельмі хочацца паглядзець у вочы тых, хто гэта ўчыніў.

Пошукам вандалаў займаецца міліцыя.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *