Парасткі будучага ўраджаю. І цэнтнеры – цяпершаняга

Кастрычнік запальвае кастры. Падсвечанае халодным, аднак, яркім, хоць вочы заплюшчвай, сонцам лісце клёнаў здаецца цудам. Але ж чаму здаецца? З’яўляецца, як, бадай, і многія іншыя прыродныя працэсы. Звернемся хоць бы да прыкладу нам блізкага і простага і паспрабуем заглянуць у корань. Толькі нядаўна зерневыя палеткавыя прасторы скінулі з плеч ураджайны цяжар. І вось ужо на некаторых з іх дружна прабіліся і весела зазелянелі парасткі новага ўраджаю. Чым не цуд, узнікненнем сваім абавязаны нялёгкай працы вяскоўца-сейбіта, аднак, прыродны па сутнасці, калі кінутае ў зямлю маленькае зярнятка ажывае і ўжо праз тыдзень-дзесятак дзён з’яўляецца на свет далікатным парасткам.
Пакуль, канешне, не на кожным з 8110 планава вы-значаных АПК раёна азімых зерневых гектарах з’явіўся зялёны дыван усходаў. Але гэта справа лічаных дзён, паколькі з сяўбой зерневых сельгаскультур, што пры-значаюцца для поўнага вы-спявання (у прафесіяналаў гэта называецца ”зерневыя на зерне”) гаспадаркі раёна ўжо разлічыліся. Усе, пры гэтым некаторыя (СВК “Канюхі”, “Шлях новы”, “Дарава”, “Жарабковічы”) з запасам, асобныя – са значным перавышэннем першачарговых намераў (ЗТАА “БелДан” і ЗАТ “Белпрампрыбор”).
З завяршэннем азімай сяўбы заканчваецца асабліва важны, але ж толькі адзін з многіх этапаў асенняга сельскагаспадарчага марафону. Працягваюцца, напрыклад, хваляванні на кукурузных палетках. З “зялёнай” уборкай гэтай культуры справіліся пакуль ня-многія раённыя сельгасарганізацыі. Тыя, як правіла, дзе яе пасяўныя плошчы не вызначаюцца асаблівай велічынёй: 20, 40 і гэтак далей, але не больш за 2 сотні гектараў: Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж, СВК “Канюхі”, “Тальмінавічы”, “Дарава”, ЗАТ “Белпрампрыбор”. Іншыя працягваюць закладку сіласнай масы. Дарэчы, валавы паказчык яе раённых запасаў складае зараз каля 80 тысяч тон. Найбольш выгадна ў гэтым сэнсе выглядае СВК “Шлях новы”, высокі гектарны збор якога – 430 цэнтнераў у сярэднім – да-зволіў зрабіць сіласную за-кладку ўжо амаль у 15 тысяч тон. Акрамя ЛДАКа, іншыя сельгасарганізацыі Ляхавіччыны пахваліцца падобнай ураджайнасцю не могуць.
Што тычыцца збору кукурузнага зерня, тут таксама гаспадарка, на якой акцэнтавана ўвага радкамі вышэй, заслугоўвае ўвагі. Кожны з каля дзесятка абмалочаных кукурузных гектараў заважыў на 100 цэнтнераў зерня. Думаецца, няблага: і ўвогуле, і ў параў-нанні з “Ляхавіцкім”, кукурузныя палеткі якога важаць у сярэднім 65 цэнтнераў зерня на круг. Разам з тым, у “Ляхавіцкім” непараўнальна іншыя ўборачныя маштабы: з папярэдне запрагназаваных паўсотні, гаспадарка знайшла рацыянальным абмалаціць (па стану на мінулы чацвер) 80 гектараў.
Пэўная арыгінальнасць “чытаецца” ў дзеяннях дараўскіх аграрыяў. Сабранае з гектара плошчаў кукурузнае зерне ў аб’ёме 14 тон прайшло працэдуру плюшчэння з наступнай закладкай у якасці корму. У практыцы іншых гаспадарак раёна падобнай тэхналогіі пакуль не назіраецца.
Да экватара блізіцца ў раёне ўборка цукровых буракоў. Погляд на сітуацыю вакол цукровага караняплода ў агульнаабласным маштабе з’яўляецца не толькі цікавым, але і прыемным, салодкім на смак. Па ўра-джайнасці гектара – а гэта крыху больш за 449 цэнтнераў – ляхавіцкія буракаводы ідуць наперадзе ўсёй Брэстчыны. “Цягацца” з намі на роўных атрымліваецца хіба толькі ў столінцаў, якія падымаюць з гектара 444 цэнтнеры караняплодаў. Іншыя рэгіёны адстаюць цэнтнераў на 50. У лепшым выпадку.
Уборка буракоў вядзецца пакуль на палетках ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс”, СВК “Шлях новы” і “Жарабковічы”. Адпаведна і ўраджайнасць: за 350, за 420 і ў асобныя з дзён за 520 цэнтнераў. Просіцца і выснова, што абласное па паказчыку ўраджайнасці лідэрства раён утрымлівае, у многім, дзякуючы СВК “Жарабковічы”. Больш таго, у гаспа- дарцы яшчэ і пасяўныя аб’ёмы – больш за 900 гектараў а, адпаведна, і вал.
Іван КАВАЛЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *