Дружына, стройся! На гэты раз раённыя спаборніцтвы санітарных дружын праходзілі 29 мая на базе Ляхавіцкага РАНС/дабаўлена фота

На гэты раз раённыя спаборніцтвы санітарных дружын праходзілі 29 мая на базе РАНС. Удзельнічалі ў іх 6 санітарных дружын: СВК “Жарабковічы”, “Ляхавіцкі”, “Шлях новы”, ДП “Нача”, ільнозавода, торфабрыкетнага завода “Ляхавіцкі”. Падчас спаборніцтва была праверана гатоўнасць сандружын да дзеяння. Адной з асноўных задач дружынніц з’яўляецца аказанне першай медыцынскай дапамогі параненым, пацярпелым ад стыхійных бедстваў і вытворчых аварый. Акрамя таго, гэтыя фарміраванні дапамагаюць мясцовым органам аховы здароўя ў аказанні першай медыцынскай дапамогі пры траўмах, няшчасных выпадках і раптоўных захворваннях, якія адбыліся непасрэдна ў цэхах, майстэрнях, вучэбных установах, на фермах, у паляводчых брыгадах, месцах адпачынку і г. д.

Спаборніцтвы прайшлі ў пяць этапаў, якія ўключалі ў сябе праверку аснашчэння, уменне карыстацца прадметамі табельнай маёмасці, дзеянні ў розных ачагах паражэння і тэарэтычныя веды. Праводзіліся агляды насценнага друку і страявой падрыхтоўкі.

Па выніках спаборніцтваў сандружыны ўзнагароджваліся па чатырох намінацыях: “Лепшая санітарная дружына”, “Страявая падрыхтоўка”, “Насценны друк”, “Лепшы камандзір санітарнай дружыны”.

Як адзначылі галоўныя суддзі спаборніцтваў, узровень падрыхтоўкі і ведаў санітарных дружын з кожным годам паляпшаецца, пра што сведчыць мінімальная розніца ў балах табліцы спаборніцтваў. Перамогу атрымала сандружына торфабрыкетчыкаў, другое месца ў ільнозавадчан, трэцяе – у СВК “Жарабковічы”.

Санітарная дружына торфабрыкетнага завода трэці год запар становіцца лепшай у раёне і атрымлівае ганаровае права прадставіць яго на абласных спаборніцтвах. Яны запланаваны на 19 чэрвеня ў Пружанах.

Арганізатары раённага агляду-конкурсу выказваюць удзячнасць за падтрымку ў правядзенні кіраўніцтву працоўных калектываў, чые каманды ўдзельнічалі ў спаборніцтвах.

Дзмітрый НОВІК,

старшы інжынер РАНС.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Тэорыя правяраецца на практыцы.

2 thoughts on “Дружына, стройся! На гэты раз раённыя спаборніцтвы санітарных дружын праходзілі 29 мая на базе Ляхавіцкага РАНС/дабаўлена фота

  • 03/06/2015 в 08:01
    Permalink

    Уважаемая редакция, здравствуйте!
    Просим публиковать фотографии большего размера — при групповых снимках лица участников не раличимы и теряются детали сюжета.
    С Уважением, семья Проценко.

  • 03/06/2015 в 09:49
    Permalink

    Фото загружается в размере, который соответствует техническим возможностям сайта. Конечно, учтём Ваше пожелание. Оставляйте свои комментарии и отзывы.Будем очень рады!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *