Ляхавіцкія галасы над Пінай

У апошнія дні мая Пінск сабраў удзельнікаў абласнога творчага форума “З любоўю да песні”. Трапіць у фінал было няпроста — з больш чым двух тысяч удзельнікаў журы на занальных аглядах адабрала лепшых. Сярод шчасліўчыкаў і ляхавічанкі — хармайстар ГДК Кацярына Ламака, салістка народнай эстраднай студыі “Экспрэс” Надзея Цямчык, навучэнка Мінскага дзяржаўнага каледжа сферы абслугоўвання Валерыя Косціна.

У праграме былі свята “Павінны смяяцца дзеці”, бардаўскі злёт “Напоўнім музыкай сэрцы”, фестывалі ваенна-патрыятычнай песні “Песні вялікай Перамогі”, духоўнай музыкі, вакальна-харавога мастацтва. Канцэрты прайшлі на 12 пляцоўках сталіцы Палесся, у вёсках Гарадзішча, Пінкавічы, Парахонск, Плешчыцы, Чухава, Ставок, Валішч, а таксама ў храмах.

З цудоўным настроем, з дыпломамі за высокае выканальніцкае майстэрства, значны ўклад у развіццё песеннай творчасці і актыўны ўдзел у песенным форуме вярнуліся дамоў і галасістыя ляхавіцкія дзяўчаты.

Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *