Ляхавічы: вывучаецца грамадская думка

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года № 154-З “Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаванні Рэспублікі Беларусь” у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 студзеня 2012 года (далей – Закон) і Палажэннем аб парадку ўліку прапаноў грамадзян і мясцовых Саветаў дэпутатаў пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2012 г. № 623 “Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь”, Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт прадстаўляе паведамленне для азнаямлення і вывучэння меркаванняў і прапаноў грамадзян аб уключэнні зямельнага ўчастка плошчай 0,2386 га, які знаходзіцца ў паласе адводу чыгункі РУП “Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі”, які прылягае да аграгарадка Русінавічы, у мяжы аграгарадка Русінавічы Начаўскага сельсавета.

У адпаведнасці з артыкулам 17 Закона грамадзяне маюць права выказваць меркаванне па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання.

Прапановы грамадзян па гэтым пытанні прымаюцца на працягу аднаго месяца з даты апублікавання паведамлення ў пісьмовай форме па адрасе: 225372, г. Ляхавічы, пл. Леніна, 3, Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт, з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку грамадзяніна, адраса месца жыхарства або работы і асабістым подпісам грамадзяніна, а таксама ў электроннай форме на адрас электроннай пошты: liazem@tut.by з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку грамадзяніна, адраса месца жыхарства або работы, электроннага адраса.

Прапановы, накіраваныя з парушэннем формы і тэрмінаў, не разглядаюцца.

Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *