Аб абмежаванні часу продажу алкагольных напіткаў на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна

Рашэнне Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта   ад 6 мая 2015 г. № 416

На падставе пункта 5 артыкула 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 27 жніўня 2008 г. “Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту” Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

1. Абмежаваць на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна з 00.00 па 24.00 12 чэрвеня 2015 г. час продажу алкагольных напіткаў, за выключэннем рознічнага гандлю на гандлёвых аб’ектах грамадскага харчавання, у сувязі з правядзеннем выпускных вечароў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

2. Кантроль за выкананнем данага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта па накірунку дзейнасці і аддзел унутраных спраў Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта.

3. Абнародаваць (апублікаваць) данае рашэнне ў раённай газеце «Ляхавіцкі веснік».

4. Данае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Старшыня В. Л. Сельмановіч.

Кіраўнік справамі Ю. Г. Несцяровіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *