“Мы, народ Рэспублікі Беларусь…”

Падзея гістарычнай важнасці — чацвёрты Усебеларускі народны сход — адбудзецца 6-7 снежня. Сярод 2500 дэлегатаў гэтага форуму будзе 350 прадстаўнікоў ад Брэсцкай вобласці, у тым ліку і ляхавічане. Па сутнасці, яго можна назваць дзяржаўным экзаменам па тэме выканання прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі на 2006-2010 гады. Яшчэ адна гістарычна важная падзея, звязаная з чацвёртым Усебеларускім, — будзе прынята праграма далейшага развіцця на 2011-2015 гады.
Зразумела, толькі самым дастойным можна даверыць права ўдзелу ў гэтым форуме. Ганаровае права, заслужанае працай, важкімі справамі на карысць Ра-дзімы.
4 лістапада адбыўся раённы сход упаўнаважаных па абранні дэлегатаў на чацвёрты Усебеларускі сход. 197 землякоў былі ўпаўнаважаны сваімі працоўнымі калектывамі назваць імёны ўдзельнікаў прадстаячага форуму.
Спачатку старшыня раённага сходу ўпаўнаважаных — старшыня раённага Савета дэпутатаў Яўгеній Юрлевіч даў слова кіраўніку раённай вертыкалі Дзмітрыю Бурдуку, які зрабіў справаздачу аб чакаемым выкананні прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2006-2010 гады і аб прагнозе на 2011-2015 гады. За прайшоўшыя пяць гадоў зроблена многае па росту вытворчасці, умацаванні эканомікі раёна, па паляпшэнні якасці жыцця людзей. У наступнай пяцігодцы гэтыя тэмпы давядзецца шматразова павялічыць, таму што запланаваны маштабны рост вытворчасці ва ўсіх сферах народнай гаспадаркі, які дазволіць значна павысіць даходы насельніцтва, а, значыць, узровень жыцця. Раён будзе будавац- ца, расціць хлеб (штогод валавы збор зерня, напрыклад, павінен складаць не менш за 91,5 тысяч тон), развіваць жывёлагадоўлю (будаваць новыя сучасныя тэхналагічныя фермы, нарошчваць пагалоўе, надой на адну карову ў сярэднім па раёне давесці да 6510 кілаграмаў малака). Будзе развівацца прамысловасць, сацыяльная сфера, удасканальвацца галіна абслугоўвання, працягвацца добраўпарадкаванне. Вялікія, сур’ёзныя, адказныя задачы, якія належыць рашаць жыхарам раёна ў бліжэйшыя пяць гадоў, — складальнік тых грандыёзных перспектыў, што ў маштабах рэспублікі забяспечаць яе трывалае развіццё.
На гэтым засяродзіў увагу ў сваім выступленні на сходзе ўпаўнаважаных намеснік старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Леанід Цупрык. Трэба працаваць вынікова і плённа, каб павысіць узровень жыцця народа, каб заработная плата ў краіне магла забяспечыць дабрабыт у кожнай сям’і. Леанід Аляксандравіч перад сходам сустракаўся з педагагічным калектывам САШ № 1 г. Ляхавічы, якую ён у свой час скончыў, дзе працаваў і атрымаў пуцёўку ў жыццё, і падчас сустрэчы ў чарговы раз вялася гаворка пра самае надзённае і пра са-ўдзел кожнага ў дасягненні агульнай мэты.
«Мы, народ Рэспублікі Беларусь, зыходзячы з адказнасці за сённяшняе і будучае…» — так пачынаецца Канстытуцыя нашай краіны, артыкул 3 якой гучыць: «Адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца народ». Менавіта перад народам на чацвёртым Усебеларускім народным сходзе будзе рабіць справа-здачу Прэзідэнт аб ажыццёўленым за прайшоўшыя пяць гадоў. І менавіта народны сход вызначыць асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі на бліжэйшую пяцігодку. «Выбіраючы дэлегатаў, мы ўпэўнены, што ўсе яны людзі дастойныя, вядомыя сваімі выдатнымі дасягненнямі і ў раёне, і за яго межамі», — сказаў старшыня райсавета дэпутатаў Яўгеній Юрлевіч.
Упаўнаважаныя аднагалосна прагаласавалі за кандыдатуры старшыні раённага выканаўчага камітэта Дзмітрыя Бурдука, старшыні СВК «Ляхавіцкі» Аляксандра Вітко, дырэктара СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» Вячаслава Жукоўскага, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Майсюка, аператара машыннага даення СВК «Шлях новы» Жанны Шпак, намес-ніка старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Леаніда Цупрыка, навучэнкі 4-га курса заатэхнічнага аддзялення Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа Алы Шамонінай. Усе яны звязаны з Ляхавіччынай, уносяць важкі ўклад у яе развіццё і росквіт. Ім землякі даверылі прадстаўляць раён на Усебеларускім народным сходзе, іх дэлегавалі на ўдзел у прыняцці праграмы развіцця Беларусі ў бліжэйшую пяцігодку.
Вольга БАРАДЗІНА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *