РЫБАК РЫБАКА БАЧЫЦЬ ЗДАЛЁКУ

У групу рызыкі гэтай парой трапляюць рыбакі, якія ігнаруюць правілы бяспекі падчас знаходжання на вадаёмах. За 10 месяцаў года ў вобласці ўтапіліся 13 рыбакоў, у тым ліку адзін няшчасны выпадак адбыўся ў нашым раёне. Аналіз падобных трагічных здарэнняў паказвае, што бяды можна было пазбегнуць, калі б аматары рыбнай лоўлі падстрахава-ліся выратавальнымі камізэлькамі. А бывае рыбакі прыходзяць на вадаём у падпітку. Як правіла, у такой сітуацыі ім наўрад ці дапамогуць выратавальныя сродкі, калі раптам здараецца бяда: амаль палова ня-шчасных выпадкаў адбываецца з людзьмі, якія знахо-дзяцца ў стане алкагольнага ап’янення.
З нецярпеннем чакаюць першых маразоў аматары падлёднай лоўлі. Можна сказаць, што гэтыя людзі самыя рызыкоўныя. Кожную зіму супрацоўнікі Асвода дапамагаюць многім пазбегнуць гібелі. Аднак, іншы раз не паспяваюць: шанцаў выбрацца з палонкі ў дарослага чалавека, апранутага ў кажух і абутага ў валёнкі, практычна няма. Вось чаму настойліва рэкамендуем аматарам рыбалкі старанна падрыхтавацца да сезона, набыць выратавальныя камізэлькі і трывалы шнур даўжынёй 20-25 метраў – раптам давядзецца ратаваць таварыша-рыбака, які трапіў у бяду: рыбак рыбака бачыць здалёку.
Зусім нескладана паклапаціцца пра бяспечную арганізацыю свайго адпачынку, і ён не стане трагедыяй.
Марыя ЦІТКО, старшыня раённага аддзялення таварыства Асвод.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *