Партрэт з натуры. Жыве ў Ляхавічах сям’я

Кветкі і дзеткі, дзеткі і кветкі – ад перамены парадку слоў у спалучэнні натхнення, шчасця і прыгажосці не становіцца менш. Штодзённыя клопаты, хваляванні і праблемы адступаюць перад непасрэднасцю і шчырасцю маленькіх гарэзаў, перад іх сонечнымі ўсмешкамі. Яны, падарунак лёсу, упрыгожваюць жыццё і напаўняюць яго асаблівым сэнсам.

Ляхавічане Вольга і Андрэй Сокалы размалёўваюць дзяцінства сваіх сыночкаў Уладзіка і Пашы ў яркія рознакаляровыя фарбы. Сумесныя прагулкі і гульні, адпачынак на прыродзе і паездкі – ім ніколі не бывае разам сумна.

Вольга ўпэўнена адчувае сябе ў акружэнні сваіх сакалят. Трохгадовы Уладзік па прыкладзе старэйшага браціка дапамагае тату, які ў вольны час што-небудзь майструе – і хлопчыкі тут як тут. Калі Андрэй вяртаецца з работы (працуе на малочным заводзе слесарам-рамонтнікам), сыны куляй імчаць да яго. Вольга ў водпуску па доглядзе за дзіцём, але не сядзіць склаўшы рукі. Заўсёды стараецца здзівіць дамашніх чымсьці смачненькім. Сямейны стаж Сокалаў – пяцігодка, але ў іх скарбонцы нямала традыцый, забаўных гісторый і свой рэцэпт моцнага шлюбу.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *