Ляхавіцкі жылфонд у профіль і анфас

Па інфармацыі галоўнага статупраўлення Брэсцкай вобласці, жыллёвы фонд Ляхавіцкага раёна на 1 студзеня 2015 года складаўся з 9700 жылых дамоў агульнай плошчай 848,4 тыс. кв. метраў. Больш за 62 працэнты жыллёвага фонду знаходзіцца ў сельскіх населеных пунктах, 0,9 тыс. кв. метраў жыллёвага фонду (0,1 працэнта) размешчана ў старых і аварыйных збудаваннях.

Агульную колькасць жылых дамоў складаюць 13 інтэрнатаў, асноўная частка (90,4 працэнта) – аднакватэрныя жылыя дамы.

Забяспечанасць насельніцтва жыллём склала 31,8 кв. метра агульнай плошчы жылых памяшканняў у разліку на аднаго жыхара раёна, у тым ліку ў горадзе Ляхавічы – 29,2, у сельскіх населеных пунктах – 33,5 кв. метра.

Ва ўласнасці дзяржавы знаходзіцца 5,6 працэнта жыллёвага фонду, у прыватнай уласнасці – 94,2. Доля жыллёвага фонду, якая знаходзіцца ва ўласнасці фізічных асоб, склала 86,7 працэнта (84,6 у 2013 годзе).

У раёне налічваецца 14,7 тыс. кватэр (у аднакватэрных дамах кватэра адпавядае жылому дому), з якіх асноўную частку складаюць дзвюх- і трохпакаёвыя кватэры (36,2 і 32,9 працэнта адпаведна). У службовым жыллёвым фондзе знаходзіцца 228 кватэр або 1,6 працэнта, 97 кватэр (0,7 працэнта) – камерцыйнага карыстання, 18 кватэр (0,1 працэнта) – сацыяльнага карыстання.

Узровень асна-шчанасці жыллёвага фонду ўсімі відамі добраўпарадкавання на пачатак 2015 года склаў: водаправодам – 55 працэнтаў, каналізацыяй – 53, цэнтральным ацяпленнем – 49,5, гарачым водазабеспячэннем – 42,9, ваннамі (душам) – 47,7, газам – 96,7, напольнымі электраплітамі – 0,8 працэнта.

Колькасць незаселеных (пустуючых) жылых дамоў у цэлым па раёне склала 1300, практычна ўсе яны знаходзяцца ў сельскай мясцовасці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *