Х Беларускі міжнародны медыяфорум «Партнёрства ў імя будучыні: спадчына Вялікай Перамогі»

Кіраўнікі замежных СМІ, у тым ліку Генеральны дырэктар міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Казінформ» Даўрэн Дыяраў, удастоены ўдзячнасці міністра інфармацыі Беларусі за вялікі асабісты ўклад у развіццё інфармацыйнага супрацоўніцтва, а таксама ў сувязі з 10-годдзем Беларускага міжнароднага медыяфоруму

X Беларускі міжнародны медыяфорум «Партнёрства ў імя будучыні: спадчына Вялікай Перамогі» праходзіў у Мінску, Мінскай і Брэсцкай абласцях 7-10 чэрвеня. У ім прынялі ўдзел больш за 400 чалавек з 20 краін. Гэта выдатныя прадстаўнікі экспертнай і медыясупольнасці, міжнародных арганізацый, дыпламатычных місій. У час форуму адбылося пленарнае пасяджэнне з правядзеннем тэматычных панэльных дыскусій, была арганізавана Летняя школа журналістыкі з правядзеннем майстар-класаў вядучых замежных і беларускіх журналістаў. Беларускі міжнародны медыяфорум праводзіцца ў Беларусі штогод, пачынаючы з 2006 года. Ён паспеў стаць знакавым міжнародным праектам, які традыцыйна выступае пляцоўкай для абмену меркаваннямі, выпрацоўкі новых ідэй, стварэння агульнай гуманітарнай прасторы СНД. Медыяфорум «Партнёрства ў імя будучыні» падтрымліваецца Прэзідэнтам Беларусі, урадам. У яго арганізацыі актыўны ўдзел прымаюць Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы, Выканкам СНД, АДКБ, Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў СНД, Міністэрства замежных спраў Беларусі, Мінскі гарадскі і абласныя выканаўчыя камітэты.
Медыяфорум-2015 праводзіўся ў кантэксце знакавай для постсавецкай прасторы і ўсяго свету юбілейнай даты — 70-годдзя Вялікай Перамогі, а таксама асаблівай міратворчай ролі Беларусі ва ўмовах складанай геапалітычнай сітуацыі.
Акрамя таго, 8 чэрвеня ў Мінску прайшоў Савет кіраўнікоў дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў краін СНД.

Прывітанне ўдзельнікам форуму накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Пленарнае пасяджэнне Х Беларускага міжнароднага медыяфоруму прайшло ў Мінску.

Сёлетні форум праводзіцца ў год 70-годдзя Вялікай Перамогі, адзначыў Кіраўнік дзяржавы. «Гэта наша агульная гісторыя, якую мы абавязаны ахоўваць і абараняць ад спроб перагляду і фальсіфікацыі. У той страшнай вайне мы змаглі выстаяць, таму што былі разам. І сёння таксама павінны быць адзіныя ў шчырым імкненні да міру і ўзаемаразумення. Сродкам масавай інфармацыі, усведамляючы сваю гістарычную адказнасць перад грамадствам, неабходна заняць у гэтых працэсах канструктыўную пазіцыю», – падкрэсліў Прэзідэнт.

Медыяфорум стаў міжнароднай пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў сусветнага парадку дня, ролі і значэння СМІ ў сучасным свеце. Аб гэтым заявіла міністр інфармацыі Лілія Ананіч. Міністр выказала надзею, што медыяфорум стане знакавай вяхой у развіцці міжнароднай інфармацыйнай прасторы, унясе свой важкі ўклад ва ўмацаванне міру і ўзаемаразумення паміж народамі.

Пасяджэнне Савета кіраўнікоў інфармагенцтваў прайшло на медыяфоруме.

Лілія Ананіч таксама адзначыла, што Беларусь гатова на любых пляцоўках працягнуць руку дапамогі іншым дзяржавам. «Напэўна, у Мінска, у Беларусі такі лёс. Мы знаходзімся на скрыжаванні сусветных дарог, у цэнтры Еўропы, палітыка нашай дзяржавы – палітыка шматвектарнасці, добрасуседства, палітыка, накіраваная на тое, каб кожнаму беларусу было камфортна жыць на сваёй зямлі, – адзначыла міністр. – Таму Мінск у гэтыя складаныя перыяды дэманструе гатоўнасць на ўсіх пляцоўках – на вялікіх эканамічных, на спартыўных, на медыйных і інвестыцыйных – працягваць руку дружбы і добрасуседства».

Лілія Ананіч звярнула ўвагу, што ў сучасных геапалітычных рэаліях Беларусь стала прызнанай міжнароднай пляцоўкай, дзе вырашаюцца лёсы свету. «І, зразумела, беларуская прэса вельмі беражліва ставіцца да захавання канструктыўнага дыялогу», – заўважыла яна.

Паводле слоў міністра інфармацыі, Беларусь ужо на працягу дзясятка гадоў арганізуе медыяфорум «Партнёрства ў імя будучыні» і змагла стварыць такую медыйную пляцоўку, дзе па традыцыі абмяркоўваюцца самыя актуальныя пытанні развіцця медыяасяроддзя. «Мы бачым, што тэма Вялікай Перамогі ў год святкавання яе 70-годдзя выйшла на першы план. Але з’явіліся агрэсіўныя спробы адабраць нашу Перамогу. Хто як ні СМІ павінны строга артыкуляваць, што нельга перапісваць гісторыю, забываць?! Таму што гісторыя страляе ва ўпор, калі з яе не атрымліваюцца ўрокі. Мы сёння дэманструем нашы прынцыпы сумленнай, адказнай журналістыкі, якая працуе на стварэнне, якая можа садзейнічаць развіццю ўзаемаразумення і супрацоўніцтва паміж краінамі і народамі», – падкрэсліла кіраўнік ведамства.

Паводле слоў Ліліі Ананіч, праўда аб Вялікай Айчыннай вайне павінна стаць здабыткам моладзі і будучых пакаленняў. «Народы постсавецкай прасторы, як бы хтосьці ні спрабаваў гэта адмаўляць, сцэментаваны агульнай гісторыяй, у многім агульнай ментальнасцю, агульнай прасторай гуманітарных каштоўнасцей. Адна з галоўных старонак нашага агульнага мінулага – Вялікая Перамога. 70 гадоў таму менавіта Савецкі Саюз адыграў вырашальную ролю ў перамозе над фашызмам, – сказала Лілія Ананіч. – І яшчэ адзін важны аспект – у процістаянні агульнай пагрозе чалавецтву аб’ядналіся дзяржавы з рознымі ідэалогіямі і палітычнымі сістэмамі. Аб’ядналіся і разам перамаглі». У гэтым кантэксце выключна важнай з’яўляецца задача захавання гістарычнай праўды, процістаяння спробам фальсіфікацыі гісторыі і перагляду вынікаў Вялікай Айчыннай вайны.

«Наша пакаленне выхавана на подзвігу пакалення пераможцаў. Нашы бацькі, дзяды прайшлі гэту вайну. Многія аддалі жыццё ў барацьбе з фашызмам за свабоду і незалежнасць Радзімы. Цяпер самае галоўнае, каб праўда аб вайне стала здабыткам сённяшняй моладзі і будучых пакаленняў, якія ведаюць пра яе ў лепшым выпадку па фільмах, а часам і па публікацыях у інтэрнэце. У выніку часта мае месца разрыў паміж рэальнымі страшнымі падзеямі ваенных гадоў і павярхоўным уяўленнем маладых людзей аб вайне, злачынствах нацыстаў і іх памагатых», – адзначыла Лілія Ананіч.

«У грамадскую свядомасць пранікаюць уяўленні, якія супярэчаць гістарычнай праўдзе, навуковым ведам. А гэта ў сваю чаргу адкрывае дарогу для распаўзання ідэалогіі неанацызму, агрэсіўнага нацыяналізму і ксенафобіі», – падкрэсліла яна.

У Беларусі прыкладуць усе неабходныя намаганні, каб нацыянальная інфармацыйная прастора не стала арэнай інфармацыйнай вайны, заявіла Лілія Ананіч на пленарным пасяджэнні Х Беларускага міжнароднага медыяфоруму.

Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі адзначыў істотныя змяненні структуры сучаснага інфармацыйнага поля: «Гэту тэндэнцыю мы бачым у тым ліку і на працягу апошняга года. Радыё і друкаваныя сродкі масавай інфармацыі прыкметна, а тэлебачанне ў пэўнай ступені ўступілі сваё месца сетцы інтэрнэт».

Даная тэндэнцыя адлюстроўваецца ў даследаваннях, якія праводзяцца як на тэрыторыі Беларусі, так і іншых краін – удзельніц медыяфоруму. Лічбы ўражваюць, асабліва калі іх аналізуеш у практычнай плоскасці, і прымушаюць задумацца над падыходамі ў арганізацыі працы не толькі сродкаў масавай інфармацыі, але і ў любой іншай плоскасці: эканомікі, палітыкі, сацыяльнай дзейнасці.

Ігар Бузоўскі падкрэсліў, што ўзровень даверу беларускіх грамадзян да айчынных сродкаў масавай інфармацыі ўзрастае. «Але інфармацыя сёння выходзіць за межы любой дзяржавы, таму журналісты нясуць адказнасць не толькі перад грамадзянамі сваёй краіны, але і перад тымі дзяржавамі, з якімі знаходзяцца ў адзіным інфармацыйным патоку», – звярнуў увагу ён.

У рэзалюцыі Х Беларускага міжнароднага медыяфоруму «Партнёрства ў імя будучыні: спадчына Вялікай Перамогі» гаворыцца: «Задача прафесійнай журналісцкай супольнасці – не дапусціць пераходу ў бездань інфармацыйных войнаў «усіх супраць усіх». Дабіцца гэтага можна шляхам выканання норм журналісцкай этыкі, выпрацаваных на аснове шматгадовага вопыту, карпаратыўнай салідарнасці, мінімізацыі ўплыву палітычнай кан’юнктуры на рэдакцыйную палітыку сродкаў масавай інфармацыі. Важнейшае значэнне ў сучасных умовах набывае такая катэгорыя, як маральная і сацыяльная адказнасць журналістаў».

Адзначаецца неабходнасць кансалідацыі намаганняў медыя і экспертнай супольнасці розных краін свету для эфектыўнага процідзеяння сучасным выклікам і пагрозам, забеспячэння міжнароднай бяспекі і справядлівага светапарадку ў імя стварэння і развіцця. Пры гэтым са шкадаваннем канстатуецца, што «сучасны свет не стаў больш справядлівым і бяспечным». Так, узмацняецца геапалітычнае саперніцтва вядучых дзяржаў, абвастраюцца сацыяльна-эканамічныя супярэчнасці, у шэрагу рэгіёнаў, у тым ліку ў Еўропе, разгараюцца адкрытыя ваенныя канфлікты.

«У сувязі з гэтым асаблівае значэнне набывае памяць аб Вялікай Перамозе. Тады, 70 гадоў таму, дзяржавы з рознымі ідэалогіямі і палітычнымі сістэмамі аб’ядналіся, каб процістаяць агульнай пагрозе чалавецтву, якой стаў фашызм. Захаваць памяць аб той агульнай і вялікай барацьбе – свяшчэнны абавязак сучаснага і будучых пакаленняў», – сказана ў рэзалюцыі.

Удзельнікі форуму выказалі ўдзячнасць Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, Міністэрству інфармацыі, Пастаяннаму камітэту Саюзнай дзяржавы, Выканаўчаму камітэту СНД, Міждзяржаўнаму фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД за прадастаўленую магчымасць абмеркавання актуальных пытанняў сусветнага парадку дня на медыяфоруме ў Мінску.

Беларускі медыяфорум не мог абысці вострыя тэмы інфармацыйнай прасторы, адзначыла міністр інфармацыі Беларусі, падводзячы вынікі пленарнага пасяджэння.

Лілія Ананіч прызналася, што ёй спадабалася ідэя аднаго з удзельнікаў мерапрыемства. Сутнасць яе ў тым, што сэнс беларусаў – шукаць ва ўсім канструктыўныя рашэнні і не спрабаваць пасварыцца. «Менавіта такая палітыка нашага Прэзідэнта дае магчымасць нам на працягу гэтых дзесяці гадоў шукаць канструктыў на беларускай медыяпляцоўцы. Мы разумеем, што не маглі абмінуць вострыя тэмы інфармацыйнай прасторы, таму што яны выліліся не толькі на экраны тэлевізараў, у медыя- і блогаасяроддзе, яны краваточаць у жыцці», – сказала міністр.

Кіраўнік ведамства таксама адзначыла, што на медыяфоруме заўсёды ёсць месца для прадаўжэння стасункаў. Так, паводле яе слоў, па выніках цяперашніх дыскусій плануецца выдаць падагульняючую брашуру.

Яшчэ адна ініцыятыва Міністэрства інфармацыі Беларусі – арганізаваць інтэрнэт-пляцоўку, назва якой будзе пераклікацца з назвай медыяфоруму («Партнёрства ў імя будучыні»). На ёй змогуць выказваць сваё меркаванне ўсе зацікаўленыя прафесіяналы – эксперты, палітолагі, журналісты. «Але адкрытая размова павінна несці ў сабе галоўнае – канструктыў, пазітыў, жаданне знаходзіць шляхі вырашэння самых складаных праблем», – заўважыла Лілія Ананіч.

На адкрыцці Летняй школы журналістыкі Х Беларускага міжнароднага форуму намеснік міністра інфармацыі Уладзімір Матусевіч адзначыў, што ў эпоху інтэрнэту важнасць прафесійнай журналістыкі ўзрастае шматразова.

Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі заклікаў удзельнікаў Савета кіраўнікоў дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў краін Садружнасці фарміраваць агульнае поле для адносін і стварэння.

«Тое, што погляды на нейкія падзеі час ад часу разыходзяцца, таксама для нас важна, і мы гэтаму надаём вялікае значэнне. Мы ўдзячныя за тыя погляды, думкі, якія вы рэтрансліруеце ў сваіх інфармацыйных рэсурсах, – адзначыў Ігар Бузоўскі, звяртаючыся да ўдзельнікаў Савета. – І калі медыяпрастора будзе пашырацца, развівацца, шчыра будзем гэтаму рады».

Меркаванні

Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі:
«Галоўная задача медыяфоруму – гэта не дасягненне нейкіх лічбавых або колькасных паказчыкаў, а што больш важна – каласальны абмен інфармацыйнымі патокамі і ведамі».

Генеральны дырэктар інфармацыйнага
агенцтва Расіі ТАСС Сяргей Міхайлаў:
«Назва форуму гаворыць сама за сябе. Безумоўна, галоўнай гістарычнай падзеяй сусветнага маштабу ў гэтым годзе стала 70-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. І як часта бывае, зноў у сувязі з гэтай датай з’явіліся жадаючыя перапісаць гісторыю вайны, зрушыць акцэнты, выдаць чорнае за белае, а жаданае за сапраўднае. Дзяржаўныя інфармацыйныя агенцтвы краін СНД, як інфармацыйныя флагманы сваіх дзяржаў, лічаць, што неабходна першымі процістаяць спробам перапісаць гісторыю той вайны і пасляваеннага развіцця. Для нас важна падтрымліваць дзейнасць, нацэленую на абарону і захаванне гістарычнай памяці і праўды не толькі ў дзяржавах краін Садружнасці, але і за мяжой».

Першы намеснік гендырэктара   інфармацыйнага агенцтва ТАСС Міхаіл Гусман:
«Беларускі медыяфорум стаў цудоўнай пляцоўкай для абмену вопытам і абмеркавання надзённых праблем у журналістыцы. Ён даўно ўжо выйшаў за рамкі Садружнасці Незалежных Дзяржаў, паколькі гэта вельмі добрая пляцоўка, выдатная магчымасць абмяняцца вопытам, абмеркаваць надзённыя праблемы ў сучаснай журналістыцы, яе месца і ролю ў сучасным свеце».

Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы  Рыгор Рапота:
«Узаемадзеянне беларускіх і расійскіх журналістаў вельмі цеснае, яны добра ведаюць і разумеюць адзін аднаго. Медыяфорум дасць дадатковую магчымасць для пашырэння іх узаемадзеяння і кантактаў. Сёння тэхнічныя сродкі сувязі аблягчаюць нашы стасункі, але сустрэчы «вочы ў вочы» значна больш прадукцыйныя. У такіх сустрэчах у журналістаў ёсць патрэбнасць».
«Беларусь заўсёды шукае канструктыў, а не спрабуе пасварыцца. Дапамога ва ўрэгуляванні крызісу ва Украіне дала магчымаць Мінску стаць брокерам мірнага працэсу ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне. Лічу, што абсалютна ўсе жыхары гэтай тэрыторыі, асабліва грамадзяне Украіны, зацікаўлены ў міры, таму што з гэтага пачынаецца ўсё астатняе. Вайна знішчае сэнс, эканоміку, жыццё», – сказаў дацэнт кафедры палітычнай тэорыі Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін Кірыл Коктыш.
На думку палітолага, пашырэнне мірнага працэсу можа стаць своеасаблівай «спецыялізацыяй» Беларусі, якую падтрымала б не толькі Усходняя Еўропа, але і астатні свет.

Дырэктар эстонскага тэлеканала TVN Алег Бяседзін:
«Вельмі прыемна, што Беларусь выступае такой вялікай медыяпляцоўкай, якая прыцягвае не толькі палітыкаў, але таксама журналістаў, экспертаў. Беларусь – гэта яшчэ і вялікая міратворчая пляцоўка ў цэнтры Еўропы. Дзякуй вам вялікі за гэта».
«Беларусь захавала памяць аб Вялікай Айчыннай вайне. Мы пабывалі на «Лініі Сталіна» пад Мінскам. Мне было вельмі прыемна ўбачыць, з якой любоўю ў Беларусі захаваны ваенныя аб’екты, як патрыятычна настроена моладзь, наколькі яны шануюць і помняць подзвігі сваіх дзядоў».
«У гэтым годзе Прэзідэнт Беларусі стаў ключавой фігурай еўрапейскай палітыкі, і тая місія, якую ён на сябе ўзяў, мае вялікае значэнне», – адзначыў міжнародны аглядальнік Леанід Млечын (Расія), маючы на ўвазе, у першую чаргу, намаганні па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны. «Нехта павінен быў гэта зрабіць, і надзвычай важны намаганні, якія вядуць да спынення канфлікту, што ўзнік у цэнтры Еўропы», – лічыць ён.

Сакратар Навуковага савета Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства Аляксандр Кірылін:
«Падзеі Вялікай Перамогі над такім глабальным праціўнікам, сіла якога магла разбурыць увесь сусвет, не маюць патрэбы нават у тлумачэнні, чаму мы не павінны гэту дату забываць. Падручнікі напісаны, але, тым не менш, мы бачым, што адбываецца ў нашых брацкіх рэспубліках».
Паводле яго слоў, Беларусь, якая зведала самыя цяжкія выпрабаванні ў ваенныя гады, панесла вялізныя страты сярод насельніцтва, была разбурана і вымушана адбудоўвацца нанава, цяпер з асаблівым хваляваннем успрымае падзеі, што адбываюцца ў суседняй Украіне. «Лічу, што аўтарытэт Прэзідэнта вашай краіны ў гэтым выпадку адыгрывае вялікую ролю. Немалаважны і стан самой рэспублікі. Беларусь не толькі робіць уражанне квітнеючай дзяржавы, у якой існуе парадак, закон, дэмакратыя, але і ваша геаграфічнае становішча такое, што тут, відаць, найбольш прывабна арганізоўваць перагаворы, звязаныя з вырашэннем украінскага крызісу». «Аляксандр Лукашэнка заняў, на мой погляд, вельмі ўзважаную пазіцыю, накіраваную на хутчэйшае вырашэнне крызісу на ўсходзе Украіны», – дадаў Аляксандр Кірылін.

Першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта – выканаўчага сакратара Садружнасці Незалежных Дзяржаў Уладзімір Гаркун падкрэсліў, што медыяфорум – неад’емны элемент шырокай праграмы святкавання 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне: «Для дзяржаў Садружнасці гэта агульназначнае мерапрыемства. Бацькі і дзяды абаранялі Айчыну ад фашызму, а ўнукам і праўнукам даводзіцца абараняць праўду аб гэтай вайне. Нельга дапусціць адраджэння нацысцкай ідэалогіі, ідэй расавай і рэлігійнай нецярпімасці. Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне з’яўляецца магутным аб’яднальным пачаткам».
«Калі народы краін СНД разам, яны моцныя і непераможныя – учора, сёння, заўтра. Адзін з галоўных урокаў вайны ў тым, што тады мы былі разам, не было падзелу на саслоўі, нацыі», – падкрэсліў Уладзімір Гаркун.

Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы  Рыгор Рапота:

«Узаемадзеянне беларускіх і расійскіх журналістаў вельмі цеснае, яны добра ведаюць і разумеюць адзін аднаго. Медыяфорум дасць дадатковую магчымасць для пашырэння іх узаемадзеяння і кантактаў. Сёння тэхнічныя сродкі сувязі аблягчаюць нашы стасункі, але сустрэчы «вочы ў вочы» значна больш прадукцыйныя. У такіх сустрэчах у журналістаў ёсць патрэбнасць».

«Беларусь заўсёды шукае канструктыў, а не спрабуе пасварыцца. Дапамога ва ўрэгуляванні крызісу ва Украіне дала магчымаць Мінску стаць брокерам мірнага працэсу ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне. Лічу, што абсалютна ўсе жыхары гэтай тэрыторыі, асабліва грама-дзяне Украіны, зацікаўлены ў міры, таму што з гэтага пачынаецца ўсё астатняе. Вайна знішчае сэнс, эканоміку, жыццё», – сказаў дацэнт кафедры палітычнай тэорыі Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін Кірыл Коктыш.

На думку палітолага, пашырэнне мірнага працэсу можа стаць своеасаблівай «спецыялізацыяй» Беларусі, якую падтрымала б не толькі Усходняя Еўропа, але і астатні свет.

Дырэктар эстонскага тэлеканала TVN  Алег Бяседзін:

«Вельмі прыемна, што Беларусь выступае такой вялікай медыяпляцоўкай, якая прыцягвае не толькі палітыкаў, але таксама журналістаў, экспертаў. Беларусь – гэта яшчэ і вялікая міратворчая пляцоўка ў цэнтры Еўропы. Дзякуй вам вялікі за гэта».

«Беларусь захавала памяць аб Вялікай Айчыннай вайне. Мы пабывалі на «Лініі Сталіна» пад Мінскам. Мне было вельмі прыемна ўбачыць, з якой любоўю ў Беларусі захаваны ваенныя аб’екты, як патрыятычна настроена моладзь, наколькі яны шануюць і помняць подзвігі сваіх дзядоў».

«У гэтым годзе Прэзідэнт Беларусі стаў ключавой фігурай еўрапейскай палітыкі, і тая місія, якую ён на сябе ўзяў, мае вялікае значэнне», – адзначыў міжнародны аглядальнік Леанід Млечын (Расія), маючы на ўвазе, у першую чаргу, намаганні па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны. «Нехта павінен быў гэта зрабіць, і надзвычай важны намаганні, якія вядуць да спынення канфлікту, што ўзнік у цэнтры Еўропы», – лічыць ён.

Сакратар Навуковага савета Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства Аляксандр Кірылін:

«Падзеі Вялікай Перамогі над такім глабальным праціўнікам, сіла якога магла разбурыць увесь сусвет, не маюць патрэбы нават у тлумачэнні, чаму мы не павінны гэту дату забываць. Падручнікі напісаны, але, тым не менш, мы бачым, што адбываецца ў нашых брацкіх рэспубліках».

Паводле яго слоў, Беларусь, якая зведала самыя цяжкія выпрабаванні ў ваенныя гады, панесла вялізныя страты сярод насельніцтва, была разбурана і вымушана адбудоўвацца нанава, цяпер з асаблівым хваляваннем успрымае падзеі, што адбываюцца ў суседняй Украіне. «Лічу, што аўтарытэт Прэзідэнта вашай краіны ў гэтым выпадку адыгрывае вялікую ролю. Немалаважны і стан самой рэспублікі. Беларусь не толькі робіць уражанне квітнеючай дзяржавы, у якой існуе парадак, закон, дэмакратыя, але і ваша геаграфічнае становішча такое, што тут, відаць, найбольш прывабна арганізоўваць перагаворы, звязаныя з вырашэннем украінскага крызісу». «Аляксандр Лукашэнка заняў, на мой погляд, вельмі ўзважаную пазіцыю, накіраваную на хутчэйшае вырашэнне крызісу на ўсходзе Украіны», – дадаў Аляксандр Кірылін.

Першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта – выканаўчага сакратара Садружнасці Незалежных Дзяржаў Уладзімір Гаркун падкрэсліў, што медыяфорум – неад’емны элемент шырокай праграмы святкавання 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне: «Для дзяржаў Садружнасці гэта агульназначнае мерапрыемства. Бацькі і дзяды абаранялі Айчыну ад фашызму, а ўнукам і праўнукам даводзіцца абараняць праўду аб гэтай вайне. Нельга дапусціць адраджэння нацысцкай ідэалогіі, ідэй расавай і рэлігійнай нецярпімасці. Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне з’яўляецца магутным аб’яднальным пачаткам».

«Калі народы краін СНД разам, яны моцныя і непераможныя – учора, сёння, заўтра. Адзін з галоўных урокаў вайны ў тым, што тады мы былі разам, не было падзелу на саслоўі, нацыі», – падкрэсліў Уладзімір Гаркун.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *