Дарагія выпускнікі!

Сардэчна віншуем вас з заканчэннем школы. Гэта важны рубеж у жыцці кожнага чалавека, вынік шматгадовай штодзённай працы. За плячыма адзінаццаць незабыўных школьных гадоў. Наперадзе адказная пара выбару прафесіі і вызначэння свайго далейшага лёсу. Няхай веды, якія дала вам школа, дапамогуць ажыццявіць усе планы і мары. Памятайце, ваша будучыня  залежыць ад вашага патэнцыялу, настойлівасці, упэўненасці ў сваіх сілах, ад імкнення і жадання рэалізаваць свае мары.

Выказваем шчырую ўдзячнасць педагогам за бездакорнае служэнне выбранай справе, нястомны творчы пошук, дабрыню і душэўную шчодрасць, бацькам – за актыўную дапамогу і падтрымку школы.

Жадаем вам, дарагія выпускнікі, каб жыццёвая дарога, якую выбера кожны з вас, была паспяховай і шчаслівай,  каб збываліся мары і спадзяванні, каб праца прыносіла задавальненне і дабрабыт вам і карысць Айчыне.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.                      РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *