Токавая трагедыя здарылася ў Ляхавіцкім раёне

Неасцярожнасць і грэбаванне элементарнымі правіламі бяспекі сталі прычынай трагедыі, якая адбылася вечарам 7 чэрвеня ў нашым раёне. 33-гадовы жыхар Баранавічаў лавіў рыбу з моста на рацэ Шчара недалёка ад вёскі Федзюкі. Закідваючы ў чарговы раз вудачку, зачапіў вудзільнам лінію электраперадач. Ад паражэння токам рыбак загінуў на месцы. Яго сябар, з якім пацярпелы прыехаў на рыбалку, прыбег да месца здарэння, але мужчына ўжо быў без прыкмет жыцця. Побач знаходзілася аплаўленая вудачка.

Раённы аддзел Следчага камітэта па даным факце праводзіць праверку.

Нялішнім будзе напамін для ўсіх грамадзян пра неабходнасць выконваць правілы тэхнікі бяспекі. Рыбакі павінны ведаць, што вудачка можа быць правадніком электратоку, таму не варта лавіць рыбу ў непасрэднай блізкасці ад ліній электраперадач, а таксама падчас навальніцы. Электрычны ток нябачны, любая неасцярожнасць можа стаць трагічнай.

Віталій ЛАБАНАЎ, начальнік РАСК.

Фота з сайта  http://sk.gov.by

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *