Брава, Андрэй!

Раёнка неаднойчы пісала пра творчыя дасягненні Андрэя Цямчыка. І вось чарговае. На Нацыянальным конкурсе маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ХV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна — 2015” наш зямляк адзначаны дыпломам II ступені і званнем лаўрэата. Пад дахам летняга амфітэатра пранікнёна і прыгожа гучала “Чырвоная ружа”, якую спявак бліскуча выканаў у суправаджэнні аркестра Міхаіла Фінберга.
Дарэчы, званне гэта не першае ў творчым багажы ляхавічаніна. Два гады назад Андрэй ужо станавіўся лаўрэатам конкурсу маладых выканаўцаў і ўладальнікам дыплому III ступені. Сёлетняе “серабро” дае яму права паступаць без уступнага экзамену ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў на факультэт музычнага мастацтва, чым ён і плануе скарыстацца ў наступным годзе.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *