Ваеннае рэха

Нягледзячы на даўнасць падзей, рэха вайны і праз 65 гадоў далятае да нас у выглядзе непажаданых “сюрпрызаў”: гармат, мін, гранат, якія засталіся ў зямлі з таго часу. Пры выяўленні такіх выбухованебяспечных прадметаў за справу бяруцца сапёры, якія пасля абследавання знішчаюць гэтыя прадметы на месцы або вывозяць на спецыяльны палігон.
Такія “сюрпрызы” часцей за ўсё знаходзяцца вясной і восенню, у час палявых работ. Але ёсць археолагі-аматары (іх яшчэ называюць “чорныя капальнікі”), якія ў пагоні за зброяй ваеннага часу, узнагародамі, жэтонамі, амуніцыяй загінуўшых салдат забываюць, што той, хто парушыў месца пахавання, падлягае адказнасці па арт. 347 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і арт. 19.7 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. З аднаго боку, сваімі дзеяннямі яны іншы раз пазбаўляюць магчымасці аднавіць імя салдата вайны, а з другога – забываюць пра элементарную бяспеку.
Статыстыка сведчыць: сілавікі штогод знішчаюць сотні адзінак боепрыпасаў і зброі, адабраных у “чорных археолагаў” або выяўленых у створаных імі сховішчах. Так, паведамляе ”Беларуская ваенная газета” ад 2 лістапада 2010 года, супрацоўнікамі КДБ па Брэсцкай вобласці ў 50-гадовага беспрацоўнага жыхара Брэста былі адабраны стралковая зброя, гранаты, міна, кулямёт. Зной-дзены арсенал перада-дзены для правядзення судова-крыміналістычнай экспертызы, па выніках якой следчым аддзелам УКДБ будзе прынята рашэнне аб узбуджэнні крымінальнай справы па арт. 295 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Незаконныя дзеянні ў адносінах агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў”.
Пры з’яўленні інфармацыі аб выбухованебяспечных прадметах, аб няўлічаных воінскіх пахаваннях неабходна па-званіць у раённы ваенны камісарыят па тэлефоне 2-13-56.
Таццяна ДАРАШЭНКА, галоўны спецыяліст па сацыяльнай абароне і пенсіённым забеспячэнні РВК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *