Старшыня СВК «Ляхавіцкі»

Тэлеграма
ў нумар

Старшыні СВК “Ляхавіцкі”,  заслужанаму работніку сельскай гаспадаркі
ВІТКО Аляксандру Іванавічу

Паважаны
Аляксандр Іванавіч!
Шчыра віншуем Вас з высокай дзяржаўнай узнагародай – Вы ўдастоены ордэна Айчыны ІІІ ступені.
Гэта заслужаная адзнака Вашай шматгадовай добрасумленнай працы, прызнанне вялікага асабістага ўкладу ў сацыяльна-эканамічнае развіццё Ляхавіцкага раёна, Брэстчыны, краіны.
Цвёрда ўпэўнены, што ўласцівыя Вам мэтанакіраванасць, высокі прафесіяналізм і невычэрпная энергія будуць і ў далейшым спрыяць рашэнню пастаўленых задач.
Ад усёй душы жадаем Вам новых поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях, моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту. Дзякуй за працу!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Эканамічную трываласць СВК “Ляхавіцкі” так і хочацца назваць хранічнай, а яго старшыню – заўсёдным выдатнікам. Калі патрэбен прыклад чалавека, які бязмежна і аддана любіць-песціць зямельку родную, кіраўніка, хто здолеў стварыць калектыў і забяспечыць яго паспяховасць, зрэшты роданачальніка слаўнай хлебаробскай дынастыі, – называйце Аляксандра Вітко і не памыліцеся. Хлеб, бульба, кукуруза, рапс, травы на палях тут заўсёды на зайздрасць. З малаком – “экстраная” сітуацыя: маецца на ўвазе гатунак экстра, якім масава значыцца прадукцыя ад самых удойных у раёне каровак з новенькіх ферм гэтай гаспадаркі, што пастаўляецца на перапрацоўчае прадпрыемства. І гэта, і аграгарадок Русінавічы, і камфортная Гаслаўшчына, і ўзорны мехдвор і многае іншае смела можна ставіць у заслугу, у першую чаргу, старшыні “Ляхавіцкага”. Ён не аматар гучных слоў. Але як жа выразна распавядае пра ягонае стаўленне да справы ордэн Айчыны III ступені: па працы – пашана. Пашана заслужанаму работніку сельскай гаспадаркі краіны, нашаму славутаму, але такому сціпламу земляку Аляксандру Вітко! Віншуем з узнагародай!

Вольга СВЯТЛОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *