“Адмоўны знак і ў суме мінус”

У газеце “Ляхавіцкі веснік” № 67 за 4 верасня 2010 года быў змешчаны матэрыял пад такім загалоўкам. У ім ішла размова пра арганізацыю малочнай жывёлагадоўлі ў гаспадарках раёна, у тым ліку выказваліся некаторыя крытычныя заўвагі ў адрас СВК “Жарабковічы”. Пасля шматлікіх напамінанняў рэдакцыі на іх нарэшце адрэагавала кіраўніцтва СВК “Жарабковічы”. Намеснік старшыні гаспадаркі Леанід Варвашэвіч паведаміў: “Крытычны матэрыял разгле-джаны ў працоўным калектыве.
У СВК “Жарабковічы” вытворчасць малака за 8 месяцаў 2010 года склала 6263,5 т ці 104,3 працэнта, надой на карову павялічыўся на 29 кг — да ўзроўню мінулага года. Вядзецца рэканструкцыя і рамонт малочнатаварных фермаў “Улазавічы”, “Шавялі”, “Сваятычы” і “Гулічы”.
Што датычыць згаданага ў публікацыі факта продажу за межы раёна 180 цялушак (пры тым, што аднаўленне статка для СВК “Жарабковічы” – адна з надзённых праблем), Леанід Варвашэвіч адзначыў: “У сувязі са складаным фінансавым становішчам праўленне СВК “Жарабковічы” прыняло рашэнне аб рэалізацыі цялушак іншым гаспадаркам вобласці па дагаворных цэнах (пратакол № 10 ад 18.08.2010 г.). На 1.09.2010 г. на комплексе па адкорме БРЖ было 1480 цялушак сярэдняй вагой 317 кг. Грошы ад рэалізацыі былі выкарыстаны для рамонту і рэканструкцыі малочнатаварных фермаў, для набыцця ГЗМ і мінеральных удабрэнняў пад сяўбу азімых ураджаю 2011 года”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *