Пра тое, што хвалюе. 18 чэрвеня ў працоўных калектывах Ляхавіцкага раёна прайшоў чарговы Дзень інфармавання

Выдатную магчымасць задаць пытанне кіраўніку раёна скарысталі жыхары Ганчароўскага сельсавета падчас правядзення адзінага дня інфармавання. У мінулы чацвер да іх завітала інфармацыйная група начале са старшынёй райвыканкама Вячаславам Сельмановічам. Сустрэча адбылася ў актавай зале сельскага выканаўчага камітэта. Тэма датычыла ў тым ліку і пытання занятасці насельніцтва, працаўладкавання.
Гаварылі пра асноўныя прынцыпы дзяржаўнай палітыкі, разглядалі праблему занятасці насельніцтва ў даным рэгіёне. Спыніліся і на дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне і на Ляхавіччыне. Зацікаўленнасць размовай пацвярджаюць пытанні,
з якімі мясцовыя жыхары звярталіся да старшыні райвыканкама. Напрыклад, іх цікавіла, ці будзе закрывацца Мядзведзіцкая СШ. Як высветлілася ў наступным навучальным годзе гэту ўстанову адукацыі закрываць не плануюць. Разам з тым, кіраўнік раёна адзначае актуальнасць аптымізацыі ўстаноў адукацыі. Умовы навучання і выхавання дзяцей пагаршацца ні ў якім разе не павінны, аднак пры гэтым эканамічны складальнік таксама на парадку дня сярод галоўных.
Закраналася і пытанне падвозу малышоў з Ганчароў у Тальмінавіцкі дзіцячы садок. Тлумачэнне па гэтым пытанні дае начальнік аддзела адукацыі спорту і турызму райвыканкама Святлана Якубоўская: трое ганчароўскіх дзетак, якія наведваюць дзіцячы садок у Тальмінавічах, летам будуць аздараўлівацца дома. Падвоз у садок будзе арганізаваны па запыту бацькоў.
Вячаслаў Сельмановіч даў даручэнне кіраўніцтву Ганчароўскага сельвыканкама прааналізаваць і растлумачыць насельніцтву кошт паслуг, якія прапануюць па пасадцы і апрацоўцы ўчасткаў фермерская гаспадарка і сельгаскагаспадарчы вытворчы кааператыў.
Падчас адзінага дня інфармавання прыемна было чуць станоўчыя водгукі мясцовых жыхароў аб адкрыцці ў Ганчарах дома сумеснага пражывання для пажылых грамадзян і інвалідаў.
Алег ТРАЦЦЯК,
намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *