“Воднае” пытанне

Паважаныя грамадзяне, якія ўстанавілі індывідуальныя прыборы ўліку расходу вады ў кватэрах, індывідуальных і прыватных жылых дамах!
Нагадваем вам, што аплата за зрасходаваную ваду ажыццяўляецца па паказаннях прыбораў уліку штомесяц!

Парадак разліку за ваду і каналізацыю:
Разлікі за халодную ваду і каналізацыю з грамадзянамі, якія пражываюць у кватэрах і прыватных жылых дамах, абсталяваных прыборамі ўліку расходу вады, ажыццяўляюцца на падставе паказанняў вадамераў па халоднай і гарачай вадзе непасрэдна водазабяспечваючай арганізацыі. Штомесяц па даных прыборнага ўліку павінна ажыццяўляцца аплата водазабяспечваючай арганізацыі праз установы ашчаднага банка, аддзяленні пошты, разлікова-касавы цэнтр КУМВП ЖКГ, аграпрамбанк або іншым спосабам, прынятым у водазабяспечваючай арганізацыі.
Адпаведнасць колькасці аплачанай і фактычна зрасходаванай вады кантралюецца водазабяспечваючай арганізацыяй шляхам сістэматычнай (не радзей аднаго разу на працягу каляндарнага года) зверкі паказанняў прыбораў з данымі абаненцкай кніжкі з наступнай карэкціроўкай плацяжоў. Пры недаплаце розніца ў аб’ёме выстаўляецца ў бягучым рахунку-квітанцыі за халоднае і гарачае водазабеспячэнне, каналізацыю.
Плата за паслугі водазабеспячэння і каналізацыі з грамадзян, якія пражываюць у індывідуальных жылых дамах, абсталяваных вадамерамі, ажыццяўляецца па паказаннях вадамераў у межах норм спажывання вады, зацверджаных ва ўстаноўленым парадку выканаўчымі органамі па тарыфах, якія ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, звыш норм па тарыфах, якія забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне.
З мэтай недапушчэння налічэння платы за звышнарматыўнае выкарыстанне КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» пераканаўча просіць усіх грамадзян выконваць умовы дагавору на водазабеспячэнне і водаадвядзенне.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *