Беларусы трымаюць марку!

Трыумф беларускіх спартсменаў на Еўрапейскіх гульнях бясспрэчны: па стане на раніцу 23 чэрвеня ў скарбонцы каманды была ўжо 41 узнагарода – 10 залатых, 9 сярэбраных і 22 бронзавых медалі і чацвёртае месца ў камандным заліку.

За мінулыя дні золата дадалі наша зборная па мастацкай гімнастыцы ў групавым практыкаванні з булавамі і абручамі, самбісты Таццяна Мацко і Сцяпан Папоў. Сярод сярэбраных прызёраў самбісты Андрэй Казусёнак і Вольга Намазава. Бронзу заваявалі жаночая зборная па акрабатыцы, Антон Прылепаў – у стральбе з лука, Меліціна Станюта – у індывідуальным многабор’і і ў практыкаваннях з мячом і булавамі. У гімнасткі яшчэ і серабро ў выступленні з абручом. Гульні працягваюцца.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *