Кветкі… да зімы

Літаральна днямі наступіць каляндарная зіма, а брыгада зялёнага будаўніцтва ўчастка “Добраўпарадкаванне” КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” ўсё яшчэ шчыруе над гарадскімі кветнікамі. Крыху фантазіі, творчасці і майстэрства – і на клумбах пышна буяе зеляніна: на плошчы Перамогі ў райцэнтры ззяе зорка, ля памятнага знака ў цэнтры Ляхавіч “расцвілі” кветкі… У якасці “пасадачнага матэрыялу” выкарыстоўваюцца хваёвыя галінкі – арыгінальна, прыгожа і надоўга (хопіць да наступнай вясны).
Наогул, асенне-зімовы сезон не прыносіць адпачынку тым, хто займаецца азеляненнем і ўпрыгожваннем горада. У гэты час на парадку дня – абрэзка дрэў, падрыхтоўка цяпліцы пад пасадку расады кветак (цяпліцу сёлета зашклілі, замянілі стэлажы, часткова памянялі пасадачны грунт). Ды і пра навагодняе ўпрыгожванне горада самы час задумацца, ужо ёсць пэўныя ідэі і напрацоўкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *