Дарагія юнакі і дзяўчаты!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём моладзі – святам юнацтва і аптымізму! Моладзь – аснова нашай дзяржавы, яе будучыня, сімвал прагрэсу і станоўчых пераўтварэнняў. Вашы энергія, творчасць і смеласць даюць упэўненасць, што дасягнутае старэйшымі пакаленнямі не будзе страчана. Ваша імкненне да ўсяго новага і прагрэсіўнага, да ўдасканалення, смеласць і рашучасць дапамогуць паўней рэалізаваць вашы здольнасці і таленты. Памятайце, вашы ідэі, жаданне тварыць і ствараць заўсёды запатрабаваныя на роднай зямлі, бо іменна вам належыць узяць на сябе адказнасць за будучыню. Шчыра жадаем усёй моладзі здароўя і шчасця, быць мэтанакіраванымі і настойлівымі на шляху да сваёй мары. Няхай цудоўны настрой, уласцівы маладосці, не пакідае вас на працягу ўсяго жыцця!

Раённы  выканаўчы  камітэт.                Раённы   Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *