Дзень падпісчыка: сустрэча з сябрамі

Такія сустрэчы заўжды прыемныя. Асабліва, калі сябры даўнія, верныя, надзейныя і заўсёды побач. Адна з іх адбылася ў мінулую сераду на Ляхавіцкім малочным заводзе: у калектыў (дарэчы, па запрашэнні кіраўніцтва прадпрыемства) завіталі супрацоўнікі “Ляхавіцкага весніка”. Газетчыкі заўсёды з вялікай цікавасцю ставяцца да спраў завадчан, расказваюць пра тое, чым жывуць працаўнікі, якімі “малочнымі” навінкамі радуюць спажыўцоў нашага раёна, краіны. Цікавіліся “веснікаўцы” гэтым зноў. У сваю чаргу калектыў выказаў шчыры інтарэс да творчых планаў сваёй раёнкі. А ў выніку 24 работнікі прадпрыемства, хто не паспеў яшчэ аформіць падпіску на “ЛВ” на трэці квартал, змаглі гэта зрабіць прама ў актавай зале, як гаворыцца, без адрыву ад вытворчасці.

Засталося ўсяго некалькі дзён, каб аформіць падпіску на нашу з вамі, шаноўныя землякі, газету. Хто не паспеў — паспяшайцеся, калі ласка. Мы — сябры, а пра сяброў не забываюць. Няхай і далей у вашы дамы па серадах і суботах прыходзіць з навінамі і цікавымі матэрыяламі добры госць, верны дарадчык, цікавы суразмоўца — “Ляхавіцкі веснік”. Тым больш, што з ліпеня раёнка плануе радаваць чытачоў новымі творчымі праектамі.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *