Салодкая тона. На пчальніку Ляхавіцкага лясгаса, які размешчаны ва ўгоддзях Востраўскага лясніцтва, пачалі збор першага мядовага ўраджаю

На пчальніку лясгаса, які размешчаны ва ўгоддзях Востраўскага лясніцтва, пачалі збор першага мядовага ўраджаю. Вопытныя пчаляры Васіль і Іван Навумчыкі адзначаюць, што гэты год надзвычай багаты на ўзятак. Яны ўжо адкаталі, расфасавалі ў слоікі і падрыхтавалі да продажу тону надзвычай карыснага ласунку. Мёд прадаецца насельніцтву і пастаўляецца па дагаворы ў некаторыя сталічныя арганізацыі. Па водгуках спажыўцоў, якасць прадукта выдатная.

Сёлета пчаляры планавалі ўзяць па 15 кілаграмаў мёду ад кожнай са 160 пчаласем’яў, аднак планы прыемна мяняюцца – рамкі з мядовымі сотамі даволі важкія. Гэта дзякуючы і таму, што Навумчыкі папрацавалі ад душы: пчаласем’і своечасова пралечаны, для крылатых працаўніц была забяспечана добрая зімоўка, а вясной – падкормка.

Першая тона мёду – пачатак сёлетняга медазбору. Праз некалькі месяцаў будзе другі салодкі сезон, а, як пашанцуе, то і трэці.

Аліна ЛАПІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *