Рэалізавалі яшчэ цёплым. Ляхавіцкі завод адзіны ў вобласці выпускае кансерваванае шчаўе

Ляхавіцкі завод адзіны ў вобласці выпускае кансерваванае шчаўе, пастаўкі яго наладжаны ў гандлёвыя сеткі рэспублікі, санаторыі і бальніцы, закрытыя ўстановы. Сёлета пакуль зрэзана 100 тон зяленіва, з якога выпушчана 200 тысяч паўлітровых слоікаў кансерваў. Яны разышліся ў адно імгненне, паступілі заяўкі на новыя пастаўкі. Праз 2 тыдні – чарговая зрэзка шчаўя і кансервацыя.

За сезон прадпрыемства 5-6 разоў здымае ўраджай гэтай культуры і рыхтуе паўфабрыкат для смачных першых абедзенных страў. Да канца верасня (здымаецца апошні ўраджай) плануецца выпусціць і паставіць у гандлёвыя сеткі рэспублікі 1 мільён 200 тысяч паўлітровых слоікаў кансерваванага шчаўя.

Аліна ЛАПІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *