Вучымся эканоміць

Самая складаная праблема ў эканоміі энергарэсурсаў – пачаць з сябе. Як паказвае практыка энергаспажывання, эканомія пры дапамозе разумнага самаабмежавання і ўцяпленне жылля могуць складаць вельмі значныя сумы: да паловы сродкаў на аплату камунальных паслуг.
Той, хто навучыўся эканоміць электраэнергію, ваду, цяпло, газ у сваёй кватэры, лепш разумее неабходнасць энергазберажэння ў шматкватэрным доме і на рабоце.
Пасля ўстаноўкі лічыльнікаў людзі сталі сябе абмяжоўваць, не мяняючы паўсядзённых звычак. У выніку ўлічваемае выкарыстанне вады склала 100-110 літраў у суткі на чалавека замест 280 літраў у суткі па норме. Акупнасць устаноўкі лічыльнікаў склала 3-6 месяцаў. Гэта значыць, што затым спажывец пачынае плаціць у 2-3 разы менш. Прыведзеная сітуацыя – норма практычна для ўсіх населеных пунктаў. Прыкладаў такіх шмат, і не толькі па вадзе. У аснове любой эканоміі – імкненне да выкаранення шкодных звычак транжырства і ўлік.

СПОСАБЫ ЭНЕРГАЗБЕРАЖЭННЯ Ў БЫЦЕ

Эканомія вады
1. Устанавіце лічыльнікі расходу вады. Гэта будзе садзейнічаць эканоміі.
2. Устанаўлівайце рычажныя пераключальнікі на змясіцелі замест паваротных кранаў. Эканомія вады складзе 10-15 працэнтаў плюс зручнасць у падборы тэмпературы.
3. Не ўключайце ваду на поўную моц. У 90 працэнтах выпадкаў упаўне дастаткова невялікага напору. Эканомія ў 4-5 разоў.
4. Пры мыцці і прыняцці душа адключайце ваду, калі ў ёй няма неабходнасці.
5. На прыняцце душа расходуецца ў 10-20 разоў менш вады, чым на прыняцце ванны.
6. Істотная эканомія вады атрымліваецца пры прымяненні двухкнопкавых зліўных бачкоў.
7. Неабходна дасканала праверыць наяўнасць уцечкі вады са зліўнога бачка, якая ўзнікае з-за старой фурнітуры ў бачку. Замяніць фурнітуру справа танная, а эканомія вады ўнушальная.
8. Праз тонкі струмень уцечкі вы можаце страчваць некалькі кубаметраў вады ў месяц. Калі ж на сістэме водазабеспячэння ў кватэры ёсць неліквідаваныя ўцечкі, трэба мець на ўвазе, што:
— капае з крана – гэта прыкладна 24 л у суткі або 720 л у месяц;
— цячэ з крана – гэта прыкладна 144 л у суткі або 4000 л у месяц;
— цячэ ў туалеце – гэта прыкладна 2000 л у суткі або 60000 л у месяц.
Мыць посуд пад праточнай вадой не эканомна двойчы, акрамя вады павялічваецца расход мыйных сродкаў. Эканомней і зручней карыстацца дзвюма напоўненымі ракавінамі, у адной раствараецца мыйны сродак, а ў другой посуд апалоскваецца. Расход вады зніжаецца ў дзесяткі разоў, эканомяцца мыйныя сродкі.
На Захадзе прынята мыцца, набраўшы вады ў ракавіну. Уявіце як гэта зручна, дадаўшы ў ваду сродкі па доглядзе за скурай, мы атрымаем яшчэ і лячэбны эфект. Тым больш не трэба чысціць зубы або галіцца пад праточнай вадой.
У цэлым скарачэнне ўжывання вады ў 4 разы задача рэалізуемая і малазатратная.

Эканомія цяпла
Наша краіна паўночная, і ўцяпляць сваё жыллё – нармальная з’ява. Ёсць некалькі простых спосабаў уцяплення.
1. Заладжванне дзірак у аконных рамах і дзвярных праёмах. Для гэтага выкарыстоўваюцца мантажныя пены, самарасшыраючыя герметызуючыя стужкі, сіліконавыя і акрылавыя герметыкі і г.д. Вынік – павышэнне тэмпературы паветра ў памяшканні на 1-2 градусы.
2. Ушчыльненне створак вокнаў і дзвярэй. Выкарыстоўваюцца розныя самаклеючыя ўшчыльняльнікі і пракладкі. Ушчыльненне вокнаў робіцца не толькі па перыметры, але і паміж рамамі. Вынік – павышэнне тэмпературы ўнутры памяшкання на 1-3 градусы.
3. Устаноўка новых пластыкавых або драўляных вокнаў са шматкамернымі шклопакетамі. Лепш, калі шкло будзе з цеплаадлюстравальнай плёнкай, і ў канструкцыі акна будуць прадугледжаны праветрывальнікі. Тады тэмпература ў памяшканні будзе больш стабільнай і зімой, і летам, паветра — свежым і адпадзе неабходнасць перыядычна адкрываць акно, выкідваючы вялікі аб’ём цеплавога паветра. Вынік – павышэнне тэмпературы ў памяшканні на 2-5 градусаў і зніжэнне ўзроўню вулічнага шуму.
4. Устаноўка двайных дзвярэй на ўваходзе ў кватэру (дом). Вынік – павышэнне тэмпературы ў памяшканні на 1-2 градусы, зніжэнне ўзроўню знешняга шуму і загазаванасці.
5. Устаноўка цеплаадбівальнага экрана (або алюмініевай фольгі) на сцяну за радыятарам ацяплення. Вынік – павышэнне тэмпературы ў памяшканні на градус.
6. Старайцеся не закрываць радыятары шчыльнымі шторамі, экранамі, мэбляй – цяпло будзе эфектыўней размяркоўвацца ў памяшканні.
7. Закрывайце шторы на ноч. Гэта дапамагае захаваць цяпло ў доме.
8. Замяніце чыгунныя радыятары на алюмініевыя. Цеплааддача гэтых радыятараў на 40-50 працэнтаў вышэй. Калі радыятары ўстаноўлены з улікам зручнага з’ёму, ёсць магчымасць рэгулярна іх прамываць, што таксама садзейнічае павышэнню цеплааддачы.
9. Зашкленне балкона або лоджыі эквівалентна ўстаноўцы дадатковага акна. Гэта стварае цеплавы буфер з прамежкавай тэмпературай на 10 градусаў вышэй, чым на вуліцы ў моцны мароз.
І яшчэ адна значная дэталь: важна разумець эканомію энергарэсурсаў не як адмову ад камфорту, а наадварот – як прадаўжэнне гэтага камфорту ва ўмовах меншых затрат.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *