З Днём Рэспублікі! Дарагія ляхавічане! Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!

Дарагія землякі! Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!

Сардэчна віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 71-й гадавінай вызвалення нашай краіны ад фашысцкіх захопнікаў.

Для кожнага грамадзяніна рэспублікі гэта свята з’яўляецца сімвалам свабоды, міру і згоды, нацыянальнага адзінства і агульнай адказнасці за сваю краіну.

Мы аддаём даніну глыбокага прызнання і павагі ветэранам, якія падарылі нам мірнае жыццё, захоўваем і прымнажаем традыцыі і дасягненні многіх пакаленняў, што сваёй добрасумленнай працай унеслі ўклад ва ўмацаванне і росквіт нашай дзяржавы.

Незалежнасць і мірная стваральная праца – сярод прыярытэтаў развіцця краіны.

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту ў сем’ях, міру, шчасця і дабра, новых поспехаў на карысць нашай дарагой Радзімы!

Раённы выканаўчы  камітэт.

Раённы   Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *