Вучні прымералі прафесію настаўніка

Дзень 18 лістапада ў Крывошынскай САШ быў асаблівым, не падобным на іншыя. І адрознівала яго тое, што гэта быў дзень школьнага самакіравання. Яго чакалі ўсе: вучні, якія замянілі настаўнікаў і адміністрацыю, дзеці ў класах. Хваляваліся таксама ўсе, асабліва “настаўнікі”, якім старэйшыя “калегі” дапамагалі старанна падрыхтавацца да ўрокаў. Але атрымалася як мага лепш!
А пачыналася ўсё з лінейкі, на якой юным грамадзянам нашай краіны былі ўрачыста ўручаны пашпарты, – нібы пацвярджаючы права рабят на тую ролю, якую яны сёння выконвалі: выхавальнікаў, класных кіраўнікоў.
Падчас падвядзення вынікаў дня рабяты прызналіся: быць настаўнікам вельмі адказна, трэба шмат ведаць. Вельмі прыемна, што трое нашых вучняў падзяліліся сваімі планамі ў будучым стаць сапраўднымі настаўнікамі, а выпускнік-выдатнік пацвердзіў, што менавіта гэты дзень канчаткова пераканаў яго ў жаданні стаць настаўнікам матэматыкі і інфарматыкі.
Старт школьнаму самакіраванню дадзены, і рабяты вырашылі працягнуць гэту цікавую і карысную справу. А педагогі падтрымалі іх ініцыятыву.
Святлана САПЕГА, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Крывошынскай САШ.

2 thoughts on “Вучні прымералі прафесію настаўніка

  • 11/12/2010 в 19:21
    Permalink

    Было цікава. Прайшоў дзень на вышэйшым ўзроўні). Хацелася, каб такая традыцыя працягвалася)

  • 15/01/2011 в 09:36
    Permalink

    И кали я вучылася у школе у нас таксама такое было и не аднойчы.Нават настауникам «папрацавала»…спадабалася…Личу, што школьнае самакираванне павинна быць паусюдна.Не ведаю, як зараз гэта праводзицца, але у мой школьны час такую справу «давярали» тольки лепшым навучэнцам.Мне даводзилася праводзиць па 2 уроки за дзень — вельми цяжка…
    Настауникам вялики дзякуй за их працу!!!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *