Майстры мастацтваў – працаўнікам вёскі

Падчас рэспубліканскай акцыі пад такой назвай цудоўную канцэртную праграму падарыў вясковым рупліўцам Ляхавіччыны Нацыянальны акадэмічны хор Рэспублікі Беларусь імя Генадзія Цітовіча. У актавай зале Ліпскага СДК, дзе праходзіла непаўторнае дзейства, не было свабоднага месца – столькі прый-шло жадаючых паглядзець на заліхвацкія танцы, паслухаць і разам з артыстамі паспяваць любімыя песні. Свята музыкі і добрага настрою запомніцца нашым зямлякам надоўга.
Соф’я МАРЧЫК, дырэктар РМЦ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *