Градусы дабаўляе безадказнасць. Абмежаванне на наведванне лясоў у Ляхавіцкім раёне пакуль не адменена

Практычна месяц у нашым раёне дзейнічае абмежаванне на наведванне лясоў, якое было ўведзена з-за высокага ўзроўню пажарнай небяспекі. У прыродных экасістэмах раёна (на тарфяніках, у лясах і г.д.) зарэгістравана 65 пажараў. Абсалютная большасць – з-за чалавечай нядбайнасці і абыякавасці. Кінутая цыгарэта, запалка, распаленыя кастрышчы – тое, што хтосьці палічыў дробяззю, у рэшце рэшт цягне немалыя расходы на тушэнне пажараў, наносіць шкоду экалогіі і нясе сур’ёзную пагрозу не толькі для экасістэмы, але і для маёмасці і жыцця людзей.

Гэтае пытанне чарговы раз уздымалася на апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкама. Дадзены канкрэтныя даручэнні адказным службам. Жорсткія патрабаванні забяспечыць належны ўзровень бяспекі адрасаваны кіраўніцтву лясгаса.

Нягледзячы на тое, што надвор’е значна знізіла градус, абмежаванне на . І да гэтага варта ставіцца з разуменнем.

Дарэчы, калі ўсё ж вы сабраліся ў лес, не палянуйцеся паведаміць пра гэта ў лясгас або бліжэйшае лясніцтва і захоўвайце правілы бяспекі. Пра іх размова ішла ў мінулым нумары “ЛВ”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *