Жніўны расклад

Сярод пытанняў, якія разглядаліся на пленуме райкама прафсаюза работнікаў АПК, галоўным было захаванне ўдзельнікамі жніва тэхнікі бяспекі. Не лішне перад стартам адказнейшай кампаніі яшчэ раз напомніць пра тое, што жыццё – галоўная каштоўнасць. На гэтым засяродзіў увагу старшыня райкама прафсаюза Мікалай Вайцешык. Ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах праведзены інструктажы, а кожны ўдзельнік жніва павінен мець допуск да работы. Спецыяльныя памяткі, выдадзеныя ўдзельнікам пленума, зоймуць самыя бачныя месцы на інфармацыйных стэндах у сельгаспрадпрыемствах раёна. Захаванне тэхнікі бяспекі будзе ўлічвацца пры падвядзенні вынікаў спаборніцтва на жніве.

Дарэчы, пытанні арганізацыі аховы працы работнікаў сельскагаспадарчай вытворчасці, стварэнне лепшых умоў гаспадарання, абарона правоў і інтарэсаў працаўнікоў займаюць цэнтральнае месца ў раённай праграме па выкананні рашэнняў VII з’езда Федэрацыі прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь, якую зацвердзіў пленум на бліжэйшыя 5 гадоў.

Аліна ЛАПІЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *