Веласіпед. Стаянка. Злодзей

Колькасць крадзяжоў веласіпедаў, калясак на тэрыторыі Брэсцкай вобласці расце. Гэту непрыемнасць можна папярэдзіць, прычым простымі метадамі.

Не трэба пакідаць двухколавага сябра без нагляду, не давярайце яго малазнаёмым людзям. Не пакідайце веласіпеды, каляскі ў пад’ездах і каля іх, не палянуйцеся скарыстацца замыкаючымі прыладамі. Пры наведванні магазіна не пакідайце свае рэчы без нагляду, не саромейцеся папрасіць знаёмых паглядзець за імі.

Ляхавіцкі РАУС будзе ўдзячны тым, хто прыме да ўвагі рэкамендацыі па захаванні сваёй маёмасці, бо злачынства лягчэй папярэдзіць, чым раскрыць. Таксама просьба да грамадзян: калі валодаеце інфармацыяй пра асоб, якія маюць дачыненне да крадзяжоў, паведаміце ў аддзяленне крымінальнага вышуку па тэлефоне 2-11-70. Ананімнасць гарантуецца.

Сяргей ПАЖОГА,

намеснік начальніка РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *