“Аб утварэнні Ляхавіцкай раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”

Рашэнне прэзідыума Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў   і Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 20 ліпеня 2015 г. № 33/647 г. Ляхавічы

“Аб утварэнні Ляхавіцкай раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Разгледзеўшы пратаколы пасяджэнняў грамадскіх аб’яднанняў, райкама КПБ, заявы грамадзян, пратаколы сходаў працоўных калектываў, кіруючыся артыкуламі 34 і 35 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, прэзідыум Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў і Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЛІ:
1. Утварыць Ляхавіцкую раённую тэрытарыяльную выбарчую камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у колькасці 9 (дзевяці) чалавек.
2. Зацвердзіць персанальны састаў Ляхавіцкай раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:
Маслоўская Наталля Лявонцьеўна – ад працоўнага калектыву дзяржаўнай установы спецыяльнай адукацыі “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”;
Калбаса Леанід Іосіфавіч – ад Ляхавіцкай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”;
Саракавік Марыя Аляксандраўна – ад Ляхавіцкага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі;
Баўтко Надзея Іванаўна – ад Ляхавіцкага раённага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі;
Арэхва Вольга Мікалаеўна – ад працоўнага калектыву Ляхавіцкага раённага вузла паштовай сувязі;
Чура Ірына Алегаўна – ад грамадзян шляхам падачы заявы;
Фядотава Наталля Міхайлаўна – ад Ляхавіцкага раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”;
Юруць Мікалай Паўлавіч – ад грамадзян шляхам падачы заявы;
Юшкевіч Сяргей Вікенцьевіч – ад працоўнага калектыву ўнітарнага прадпрыемства меліярацыйных сістэм “Ляхавіцкае ПМС”.
Старшыня прэзідыума
Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў
Я. Н. ЮРЛЕВІЧ.
Старшыня Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта
В. Л. СЕЛЬМАНОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *