Кожны подпіс — важны

23 ліпеня стартаваў чарговы этап выбарчай кампаніі – збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на пасаду Прэзідэнта Беларусі. Для таго, каб кандыдат быў зарэгістраваны, яго ініцыятыўнай групе да 21 жніўня ўключна трэба сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў.

У мінулыя чацвер і пятніцу на рыначнай плошчы ў райцэнтры праходзілі пікеты па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у Прэзідэнты дзеючага Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. Пікет арганізавалі члены ініцыятыўнай групы, актывісты раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”. Адной з першых свой асабісты подпіс у падпісным лісце паставіла студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Таццяна Грынь. Дарэчы, на выбарах-2015 яна ўпершыню прыме ўдзел у галасаванні.

Літаральна за 2 гадзіны першага ў нашым раёне пікета ляхавічане сабралі больш за 60 подпісаў у падтрымку вылучэння Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам на пасаду Кіраўніка дзяржавы. Пікетаванне праходзіць і сёння. Напярэдадні пікеты былі арганізаваны таксама ў аграгарадку Навасёлкі.

Падчас збору подпісаў можна азнаёміцца з інфармацыйнымі матэрыяламі, дзе пазначаны біяграфічныя даныя патэнцыяльнага кандыдата ці задаць пытанні арганізатарам пікетаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *