Жніўны маніторынг

Для паспяховага правядзення ўборачнай кампаніі важна не толькі сабраць, але і захаваць сабраны ўраджай, сельгастэхніку, не дапусціць парушэнняў працоўнай і транспартнай дысцыпліны, папярэдзіць і спыніць крадзяжы на аб’ектах АПК. З гэтай мэтай за кожным сельгаспрадпрыемствам раёна замацаваны супрацоўнікі РАУС. Падчас уборачнай праводзіцца пастаянны маніторынг умоў захавання сабранага ўраджаю, гаруча-змазачных матэрыялаў, аграхімікатаў і г.д. Будуць выяўляцца і спыняцца факты знаходжання на працоўным месцы і ў працоўны час у стане алкагольнага ап’янення, выяўляцца і ўхіляцца прычыны і ўмовы, што спрыяюць учыненню крадзяжоў (адсутнасць вартаўнікоў, недастатковая тэхнічная ўмацаванасць памяшканняў і г.д.).

Не лішнім будзе нагадаць пра адказнасць за найбольш распаўсюджаныя правапарушэнні падчас уборачнай кампаніі. Так, за дробны крадзёж ці яго спробу можна атрымаць штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь ці адміністрацыйны арышт. За гэтыя ж дзеянні, учыненыя паўторна на працягу года, – штраф ад 30 да 50 БВ ці адміністрацыйны арышт. За распіццё алкагольных, слабаалкагольных напіткаў, піва, ужыванне наркатычных ці псіхатропных рэчываў у грамадскім месцы, з’яўленне ў грамадскім месцы ці на рабоце ў стане ап’янення пагражае штраф да 10 БВ, а за паўторнае на працягу года падобнае правапарушэнне – штраф да 15 БВ ці арышт. Крадзёж можа “пацягнуць” не толькі штраф, але і выпраўленчыя работы, арышт, абмежаванне ці пазбаўленне волі.

Сяргей ПАЖОГА,

намеснік начальніка РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *