Пад стук колаў

“Станцыя Рэйтанаў” – аб’яўляе голас з прыёмніка, і некалькі пасажыраў прыгараднага цягніка рушаць да выхаду. Кароткія мінуты прыпынку, і дзяжурная па станцыі Людміла Скварчынская дае дабро на адпраўку цягніка…

Як расказала начальнік станцыі Марына Дрэнчык, за суткі на “Рэйтанаве” прыпыняецца 10 прыгарадных дызельных цягнікоў, праходзяць 12 пасажырскіх і 26 грузавых саставаў. Кожны патрэбна сустрэць і правесці. Акрамя таго, на станцыі ідзе загрузка вагонаў: прадукцыю адпраўляюць спажыўцам торфабрыкетны завод “Ляхавіцкі”, Рэйтанаўскі ўчастак Баранавіцкага камбіната хлебапрадуктаў, тут жа разгружаюць лес для Сіняўскай мэблевай фабрыкі. Каб спрацаваць зладжана, парадак павінен быць ва ўсіх падраздзяленнях. На станцыі працуе 8 работнікаў – адказных, старанных, якія перажываюць за агульную справу.

2 жніўня калектыў Рэйтанаўскай станцыі разам з усімі калегамі будзе адзначаць сваё прафесійнае свята – Дзень чыгуначніка. Няхай пад стук колаў прыходзяць да іх удача і добры настрой.

Аліна ЛАПІЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *