Школа кліча на кірмаш

Падчас падрыхтоўкі да навучальнага 2015-2016 года ва ўсіх рэгіёнах вобласці традыцыйна з 15 ліпеня пачалі расшыраны продаж тавараў школьнага асартыменту каля 1000 гандлёвых аб’ектаў розных формаў уласнасці. У тым ліку, у 292 гандлёвых кропках рэалізуецца адзенне і абутак для дзяцей. Расшыраны продаж прадоўжыцца да 7 верасня.
Гандлёвыя прадпрыемствы вобласці стварылі неабходныя запасы тавараў школьнага асартыменту.
Даведка. Патрэбнасць на чэрвень-жнівень гэтага года ў швейных вырабах для школьнікаў склала 49,5 тысячы адзінак, трыкатажных вырабаў – 43,4. Патрэбнасць у скураным абутку школьнікаў – 23 тысячы пар.
Для падтрымання шырокага асартыменту адзення, трыкатажных, скургалантарэйных і іншых вырабаў для школьнікаў гэтая прадукцыя пастаўляецца не толькі з прадпрыемстваў канцэрна “Беллегпрам”, а таксама і з прадпрыемстваў прыватнай формы ўласнасці (ТДА “Панда” (г. Брэст), ТАА “Дзілма Плюс” (г. Драгічын), ТАА “ПанМод” (г. Мінск), ТАА “Фармэль” (г. Мінск) і інш.).
Запланавана правесці 155 школьных кірмашоў, з іх больш як 125 пройдзе па выхадных днях. У планах – правядзенне звыш 370 выставак-продажаў. Школьныя кірмашы пройдуць ва ўсіх раённых цэнтрах вобласці.
Традыцыйна буйныя гандлёвыя прадпрыемствы прадугледзелі магчымасць прадастаўлення скідак мнагадзетным сем’ям, продаж тавараў школьнага асартыменту ў растэрміноўку і крэдыт.
Зараз 11 буйных гандлёвых прадпрыемстваў вобласці, а таксама прадпрыемствы сістэмы аблспажыўсаюза прадастаўляюць розныя прэферэнцыі.
Падрабязная інфармацыя аб даце і месцы правядзення школьных кірмашоў у вобласці і прэферэнцыях, што прадастаўляюцца пакупнікам, размешчана на афіцыйным сайце Брэсцкага аблвыканкама ў раздзеле “гандаль”.
Упраўленне гандлю
і паслуг Брэсцкага
аблвыканкама.
У бліжэйшых нумарах «ЛВ» – пра тое, як збіраюць дзяцей у школу нашы землякі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *