Ляхавіцкія выратавальнікі выйшлі ў поле

У мінулы чацвер пажарныя-выратавальнікі правялі рэйд па збожжавых палях, каб пераканацца ў захаванні пажарнай бяспекі. Правяралі, ці ўсе камбайны ўкамплектаваны першаснымі сродкамі пажаратушэння, ці дзяжурыць на палях тэхніка, прыстасаваная для супрацьпажарнага прыкрыцця.Пабывалі і на хлебных нівах СВК “Ліпнянка”, дзе трэці год на жніве ў якасці камбайнера працуе Васілій Рабцэвіч (на здымку) – камандзір аддзялення ПАВП №11 райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Начальнік РАНС Валерый Равінскі пацікавіўся ўмовамі працы, намалотам і праэкзаменаваў свайго падначаленага на тэму жніўнай бяспекі.

Таццяна КАЛГУШКІНА, інспектар РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *