Кожную суботу — новая сустрэча. Запрашаем вас у гарадскі парк на сустрэчу з самадзейнымі калектывамі і выканаўцамі Ляхавіччыны

Паважаныя жыхары і госці нашага горада! Кожную суботу ў 18 гадзін запрашаем вас у гарадскі парк па вул. Дзесюкевіча на сустрэчу з самадзейнымі калектывамі і выканаўцамі Ляхавіччыны.

15 жніўня на канцэрт запрашаюць узорны ансамбль «Пунсовыя агеньчыкі» з Ганчароўскага СДК і творчыя калектывы з Русінавіцкага і Тальмінавіцкага СДК.

22 жніўня запланавана выступленне народнага клуба аматараў песні, гумару і гульні «Вечарніца» з Навасёлкаўскага СДК, а 29 жніўня — народных ансамбляў «Народныя музыкі» і «Крыніца» з г. Ляхавічы.

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *