Мінус 153 кілаграмы дурману

З 1 чэрвеня па 15 верасня на Ляхавіччыне рэалізуецца спецыяльная праграма “Мак”. Супрацоўнікі міліцыі выяўляюць і знішчаюць дзікарослыя зараснікі канапель і маку, незаконныя пасевы гэтых раслін на прысядзібных участках, агародах і дачах гараджан і вяскоўцаў. За 2 месяцы лета да адміністрацыйнай адказнасці за сяўбу і вырошчванне забароненых раслін, якія ўтрымліваюць наркатычныя і псіхатропныя рэчывы, прыцягнуты 18 грамадзян, знішчана 280 квадратных метраў незаконных пасеваў маку і канапель, а таксама 153 кілаграмы гэтых раслін.

Дапамагаюць змагацца з макавымі зараснікамі неабыякавыя жыхары раёна, якія тэлефануюць і паведамляюць пра месцы, дзе растуць забароненыя культуры. Калі хто-небудзь валодае такой інфармацыяй, тэлефануйце ў РАУС па нумарах 2-48-37, 102, 8-033-605-63-98 (МТС) ці паведамце свайму ўчастковаму інспектару. Канфідэнцыяльнасць гарантавана.

Аляксандр БУРБІЦКІ,

першы намеснік начальніка РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *