Аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій

Вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій прадоўжыцца да 23 жніўня 2015 г. уключна.

Парадак вылучэння ў склад участковых выбарчых камісій рэгулюецца артыкулам 35 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Дакументы аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых камісій могуць накіроўваць палітычныя партыі, іншыя грамадскія аб’яднанні, працоўныя калектывы, грамадзяне шляхам падачы заяў у раённы выканаўчы камітэт.

Прыкладныя формы дакументаў аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковай камісіі кіруючым органам арганізацыйнай структуры (сходу пярвічнай арганізацыі) палітычнай партыі, працоўным калектывам (структурным падраздзяленнем) арганізацыі, заява выбаршчыкаў аб вылучэнні прадстаўніка ў склад выбарчай камісіі размешчаны на сайце Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Прыём дакументаў ажыццяўляецца па рэжыму работы райвыканкама: у буднія дні з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па адрасе г. Ляхавічы, пл. Леніна, 3, кабінеты 213, 215; 22.08.2015 і 23.08.2015 з 8.00 да 17.00, кабінет 204.

Аддзел арганізацыйна-кадравай работы  райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *